Вайцюшкевіч выдаў анімаваны альбом дзіцячых песень. З Вольскім, Naviband і малюнкамі Такінданга

Спявак Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў 1 чэрвеня – у Міжнародны дзень абароны дзяцей – музычны альбом «Вясёлка над плёсам» на вершы Аляксея Пысіна. Відэаверсію з анімацыяй ад Андруся Такінданга апублікавалі на YouTube-канале кампаніі «Годна», аўдыё тут.

У альбом увайшлі 19 песень, а над кружэлкай працавалі тры дзясяткі творцаў. У іх ліку сам Зміцер Вайцюшкевіч, а таксама ягоны гурт WZ-Orkiestra, Лявон Вольскі, Святлана Бень, гурт Naviband, Пафнуці, Саша Захарык, Ірына Старавойтава, Ганна Шаркунова, Платон Яцына, Чароўны аркестр і дзіцячы хор. Малюнкі рабіў Андрусь Такінданг, анімаваў іх Дзяніс Міжуй.

Вайцюшкевіч кажа, што альбом дзіцячы, але варты таго, каб яго паслухалі і дарослыя, бо «ў наш час кожнаму неабходныя ўсмешкі ды праменьчык святла».

АА belsat.eu

Hавiны