Сцяпана Латыпава, які ў судзе спрабаваў перарэзаць сабе горла, прааперыравалі


Сцяпану Латыпаву правелі аперацыю ў Менскім цэнтры хірургіі, транспланталогіі ды гематалогіі, паведамляе тэлеграм-канал «Белые халаты».

Сцяпан Латыпаў раздае кветкі дзяўчынам, якія стаяць у ланцугу салідарнасці ля Камароўкі. Менск, Беларусь. 12 жніўня 2020 года.
Фота: Violetta Savchits / Facebook

Паведамляецца, што пашкоджанняў жыццёва важных органаў у яго не выяўлена.

Стан Сцяпана здавальняючы, аднак пакуль ён пад наркозам і на штучнай вентыляцыі лёгкіх. У далейшым плануецца яго шпіталізацыя.

Нагадаем, што сёння, 1 чэрвеня, палітычны зняволены Сцяпан Латыпаў спрабаваў перарэзаць сабе горла асадкай падчас суда над ім. Як паведамляюць праваабаронцы, ён стаў на лаўку ў клетцы, каб да яго не дацягнуліся канваіры, і тыркнуў сабе ў горла асадку.

Перад гэтым учынкам ён сказаў бацьку, што да яго прыходзіў ГУБАЗіК і паабяцаў, што калі ён не прызнае віну, у яго будзе «прэс-хата», а супраць ягоных родных і суседзяў завядуць крымінальныя справы.

Артыкулы
Што такое «прэс-хата», дзе Сцяпан Латыпаў адсядзеў 51 дзень
2021.06.01 18:38

Сцяпана вынеслі з зала суда ў непрытомным стане.

Артыкулы
Сцяпана Латыпава вінавацілі ў «намеры атруціць сілавікоў», але перадумалі. За што яго судзяць?
2021.06.01 12:03

АД, belsat.eu

Стужка навінаў