297-ы дзень пратэстаў. Спроба суіцыду ў судзе, санкцыі супраць «Белавія» і дзень абароны дзяцей


«Белсат» падводзіць вынікі 1 чэрвеня – першага дня лета і 297-га дня паслявыбарчага пратэсту ў Беларусі.

Сёння ў судзе Савецкага раёну палітвязень спрабаваў здзейсніць суіцыд

Палітвязень Сцяпан Латыпаў у залі суда. Менск, Беларусь. 1 чэрвеня 2021 года.
Фота: spring96.org

Палітычны зняволены Сцяпан Латыпаў спрабаваў перарэзаць сабе горла асадкай падчас суда над ім 1 чэрвеня ў Менску. Сведкі, якія прысутнічалі на паседжанні распавядаюць, што Сцяпан стаў на лаўку ў клетцы, каб да яго не дацягнуліся канваіры, і тыркнуў сабе ў горла асадку.

Перад тым, як зрабіць гэта, ён сказаў:

«Бацька! Пасля спаткання да мяне прыйшоў ГУБАЗ. Паабяцаў, што калі я не прызнаю віны, у мяне будзе «прэс-хата», крымінальныя справы супраць родных і суседзяў. «Прэс-хата» ў мяне была – 51 дзень. Так што ты рыхтуйся».

Латыпава вынеслі з суда непрытомным, з будынку выгналі ўсіх наведнікаў працэсу.

Каля шостай гадзіны вечара стала вядома, што Сцяпану правелі аперацыю ў Менскім цэнтры хірургіі, транспланталогіі ды гематалогіі, а ўжо а восьмай вечара мужчына прыйшоў у прытомнасць пасля наркозу.

«На гэты момант стан пацыента стабільны. Сітуацый, якія пагражаюць жыццю, няма», – паведамілі ў Мінздароўя.

Артыкулы
Сцяпана Латыпава вінавацілі ў «намеры атруціць сілавікоў», але перадумалі. За што яго судзяць?
2021.06.01 12:03

Суд супраць жыхара плошчы Пераменаў Сцяпана Латыпава пачаўся 1 чэрвеня. Працэс ідзе ў судзе Савецкага раёну Менску. Сцяпан – 41-гадовы арбарыст (дрэвавод) і прамысловы альпініст, дырэктар кампаніі «Беларбо» і жыхар дому № 1 на менскім Смаргоўскім тракце – каля плошчы Пераменаў.

Сілавікі схапілі яго 15 верасня 2020 года ў двары, калі ён прасіў людзей у масках назвацца. Удома правялі ператрус. Спачатку яго вінавацілі ў тым, што ён нібыта «планаваў атруціць сілавікоў», аднак судзілі за «арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «супраціўленне пры затрыманні» і «махлярства ў асабліва буйным памеры». На судзе ў яго на твары былі бачныя сляды пабояў.

Артыкулы
Што такое «прэс-хата», дзе Сцяпан Латыпаў адсядзеў 51 дзень
2021.06.01 18:38

ЕЗ рыхтуе санкцыі супраць «Белавіі» і вышэйшых службовых асобаў беларускай авіяцыі

Паведамляецца, што гэта стане часовай мерай да эканамічных санкцый, якія будуць уведзены пасля вымушанай пасадкі пасажырскага самалёта Ryanair у Менску. Ўзгадніць іх павінны да 21 чэрвеня, заявілі еўрапейскія дыпламаты агенству Reuters.

«Усе дзяржавы Еўрапейскага звязу згодныя з гэтым падыходам», – сказаў адзін дыпламат. Другі дыпламат адзначыў, што для Лукашэнкі гэта будзе «выразным сігналам аб тым, што яго дзеянні небяспечныя і непрымальныя».

Пакуль санкцыі ўсё яшчэ абмяркоўваюцца, паслы ЕЗ ужо ў пятніцу могуць папярэдне ўхваліць забарону на пралёты і пасадку на тэрыторыі Еўразвязу беларускіх авіякампаній, што дазволіць еўрапейскім міністрам афіцыйна падпісаць іх пазней у гэтым месяцы.

Таксама, у «чорны спіс» могуць трапіць чыноўнікі з Мінабароны, Мінтранса і некаторыя кіраўнікі Нацыянальнага аэрапорту Менск.

Гісторыі
Кіроўцы, якія працуюць у Еўропе, каб не аказацца заблакаванымі, не вяртаюцца ў Беларусь
2021.06.01 18:52

Лукашэнка анансаваў палёты ў Крым праз Расею

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь і Расея прапрацуюць пытанне аб адкрыцці рэйсаў у Крым, і дадаў, што асабіста папрасіў аб гэтым Пуціна.

Раней у Крым можна было трапіць праз Украіну, аднак пасля таго, як краіна закрыла сваю паветраную прастору, а Беларусь – наземныя мяжы, адзіным варыянтам трапіць у Крым застаецца шлях праз Расею.

«У нас ёсць свой санаторый у Крыме, у Місхоры, куды людзі заўсёды ездзілі, лёталі. Каб не абвастраць адносіны, мы праз Украіну – хто на цягніку, хто на аўтамабілі, хто на самалёце. Зараз закрылі неба. Я Пуціну сказаў: «Ты падумай, як нам трапіць у Крым», – сказаў Лукашэнка.

Таксама ён адзначыў, што «не перажывае» з гэтай нагоды: «Яны зладзілі гэтую каніцель, гэтую правакацыю. Таму з мяне ўжо нічога не возьмеш, як і з астатніх беларусаў».

Hавiны
Мяне выпусцяць за мяжу? Нюансы выезду з Беларусі ва ўмовах пандэміі і паветранай «блакады»
2021.06.01 11:06
Hавiны
Лукашэнка заявіў, што дамовіўся з Расеяй на пастаўкі нафты ў Беларусь
2021.06.01 13:35

Затрыманы журналісты Tribuna.com і Hrodna.life

Зранку 1 чэрвеня стала вядома пра чарговыя затрыманні журналістаў.

Журналіста «Трыбуны» Дзмітрыя Руто затрымалі за тое, што ў ягонай машыне быў бел-чырвона-белы шалік, піша Tribuna.com. Яго абвінавацілі ў «несанкцыянаванай акцыі» (арт. 24.23 КаАП РБ), павезлі ў Кастрычніцкі РАУС Менску.

Рэдактарку спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік спрабавалі затрымаць 30 траўня – сілавікі прыйшлі да яе дамоў, але яе там не было. Раніцай 1 чэрвеня, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў, яна прыйшла ў пастарунак па выкліку ўчастковага. Яе затрымалі, павезлі дамоў рабіць агляд.

Рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life Ірына Новік.
Фота: Hrodna.life

Пазней стала вядома, што іх змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Hавiны
Праваабарончыя арганізацыі прызналі 5 новых палітычных зняволеных
2021.06.01 20:22

150 базавых для 78-гадовай пенсіянеркі

У судзе Фрунзенскага раёну Менску суддзя Марыя Ярохіна прысудзіла 78-гадовай пенсіянерцы Галіне Івановай штраф 4350 рублёў за «пікетаванне шляхам узняцця рукі ўверх і ўскладання аднаго цюльпана».

На Галіну Іванову склалі пратакол за «несанкцыянаваную акцыю» 16 траўня. Яе затрымалі ў Менску каля станцыі метро «Пушкінская» – на месцы забойства Аляксандра Тарайкоўскага. Гэты было для жанчыны паўторным затрыманнем за год – летась яе аштрафавалі на 600 рублёў за ўдзел у Маршы пенсіянераў.

Hавiны
«У нас, што, вайна ўжо?» Паразмаўлялі з 78-гадовай жанчынай, якая атрымала $ 1717 штрафу
2021.06.01 20:37

Два гады «хатняй хіміі» за слова «ўзурпатар»

У судзе Баранавіцкага раёну асудзілі 47-гадовага Вячаслава Кульбу – яго вінавацілі ў «публічнай абразе прэзідэнта» (ч. 1 арт. 368 КК РБ). Паводле абвінавачання, 20 лістапада 2020 года на запраўцы «Беларусьнафты» ён «наўмысна, маючы на мэце публічную абразу дзейнага прэзідэнта А. Р. Лукашэнкі, усведамляючы зневажальны характар свайго выказвання, разлічваючы на тое, што ў далейшым запіс стане даступны нявызначанаму колу асобаў», зрабіў у кнізе прапановаў і заўваг такі запіс:

«Скаргаў няма. Не разумею калектыву вашай АЗС, які падтрымлівае рэжым узурпатара Лукашэнкі».

Мужчына прызнаў віну цалкам, раскаяўся і сказаў, што ў той момант не разумеў, што абражае Лукашэнку. Суддзя Юляна Шчэрба прысудзіла два гады «хатняй хіміі».

Парады
«Арышт мамы ці таты – заўсёды страта для дзіцяці. Без дапамогі траўма можа застацца на ўсё жыццё»
2021.06.01 08:37

У Магілёве пасля 20 содняў арышту на волю выйшлі два журналісты

Уладзімір Лапцэвіч, карэспандэнт магілёўскага парталу 6tv.by, і Аляксандр Буракоў, які супрацоўнічае з «Deutsche Welle», распавялі пра катаванні ў ІЧУ. Сваякам і калегам не дазволілі сустрэць журналістаў – абодвух загадзя вывезлі на міліцэйскіх машынах у розных кірунках.

Hавiны
«Ізалятар падобны да ваеннай турмы». У Магілёве пасля 20 содняў арышту на волю выйшлі два журналісты
2021.06.01 16:12

Аляксандр Буракоў параўнаў Магілёўскі ІЧУ з ваеннай турмой.

«Яны адразу на нас накінуліся, паставілі на расцяжкі, і кажуць: у вас такі рэжым, што павінна быць голая хата -–толькі паста, шчотка, і больш ні на што вы не маеце права, – распавёў Уладзімір Лапцэвіч. – За ўвесь час я толькі аднойчы быў на шпацыры, і ён цягнуўся недзе хвілін 15».

Hавiны
Карагодная справа: канвеер набраў абароты. Прысуд пятай групе прагучыць 3 чэрвеня
2021.06.01 15:17
Гісторыі
«Народу ў вочы глядзець будзе не сорамна!» Гісторыя Уладзіслава Барысава
2021.06.01 11:12

АД, belsat.eu

Стужка навінаў