Тэнісіст Рафаэль Надаль заступіўся за беларускіх і расейскіх спартоўцаў, якіх адхілілі ад Ўімблданскага чэмпіянату


Адзін з найлепшых тэнісістаў свету, 21-разовы пераможца турніраў «Вялікага шлема» Рафаэль Надаль назваў забарону «Ўімблдану» для расейскіх і беларускіх гульцоў «вельмі несправядлівай», паведамляе выданне «The Guardian».

Рафаэль Надаль.
Фота: Getty Images

«Я думаю, што гэта вельмі несправядліва [у адносінах да] маіх расейскіх таварышаў у тэнісе, маіх калегаў. Яны не вінаватыя ў тым, што адбываецца ў гэты момант з вайной», – сказаў Надаль.

Сёлета ў красавіку аргкамітэт «Ўімблдану» паведаміў, што спартсменаў з Расеі і Беларусі не дапусцяць на турнір у 2022 годзе. Аргкамітэт заявіў, што дырэктыва ўраду адносна ўварвання ва Украіну не пакінула ім ніякай жыццяздольнай альтэрнатывы, акрамя як адмовіцца ад заезду гульцоў з гэтых дзвюх краінаў.

«Ва ўмовах такой неапраўданай і беспрэцэдэнтнай ваеннай агрэсіі для расейскага рэжыму было б непрымальна здабываць якія-небудзь выгады з удзелу расейскіх ці беларускіх гульцоў у чэмпіянаце», – гаварылася ў заяве аргкамітэту.

Ўімблданскі турнір пачынаецца 27 чэрвеня, аднак пасля пастановы аргкамітэту на ім не змогуць выступіць беларускі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка.

Інтэрв’ю
«Усе мы мусім несці калектыўную адказнасць». Кацярына Сныціна пра рэакцыю спартовай супольнасці на вайну ва Украіне
2022.04.02 17:45

АД belsat.eu

Стужка навінаў