Санкцыі супраць Беларусі паўплывалі на аб'ёмы лесанарыхтовак


Намеснік міністра лясной гаспадаркі Уладзімір Крэч распавёў журналісту «Белсату» па гарачай лініі, што ў красавіку з-за санкцый знізіліся абʼёмы лесанарыхтовак, у сувязі з чым давялося шукаць новыя рынкі збыту.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: turbotehsnab.ru

Уладзімір Крэч расказаў, што планавая лічба лесанарыхтовак жорстка не ўстаноўлена і мае толькі абмежавальныя межы, калі больш за пэўны абʼём секчы нельга. Але за апошні час з-за страты попыту абʼёмы знізіліся:

«Натуральна, пры адсутнасці попыту планы па лесанарыхтоўцы карэктуюцца ў адпаведнасці з наяўнасцю заявак і кантрактных абавязацельстваў. Таму абʼёмы скінуліся і ўжо сёння лесанарыхтоўкі за красавік зменшыліся.

Не скажу, што моцна мы страцілі па кантрактных абавязацельствах, але ёсць пэўнае спыненне. У асноўным нарыхтоўкі, якія прайшлі ў сакавіку-красавіку, гэта лютаўскі буралом, які трэба было прыбраць», – расказаў намеснік міністра.

Пасля ўвядзення санкцый супраць шэрагу беларускіх прадпрыемстваў прыйшлося шукаць альтэрнатыўныя рынкі збыту лесу, але паводле слоў намесніка міністра цяпер «усё ўстойліва»:

«Вядома, ёсць сурʼёзныя пытанні, якія прымусілі нас папрацаваць над іншымі напрамкамі. На сённяшні дзень я лічу працу лесагаспадарчых устаноў устойлівай».

На пытанне, дзе цяпер знаходзіцца міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа, Уладзімір Крэч адказаў, што ведае тое ж, што пішуць у дзяржСМІ, а менавіта, што ён хварэе. Некалькімі днямі раней паведамлялася пра затрыманне Віталя Дрожжа. Гэтую інфармацыю «Белсату» пацвердзілі дзве розныя незалежныя крыніцы.

Hавiны
Затрыманы міністр лясной гаспадаркі напісаў родным у лісце, што «ён тут такі не адзін»
2022.04.28 16:16

АД belsat.eu

Стужка навінаў