Палітзняволеных у калоніях дапытваюць паводле крымінальнай справы за абразлівыя каментары


Следчыя ў папраўчых калоніях дапыталі ўжо трох жлобінцаў у межах крымінальнай справы за абразлівыя каментары ў інтэрнэце, паведамляе «Вясна».

Супраць Сяргея Бекарэвіча ўжо распачалі новую справу, але пакуль невядома, паводле якога артыкулу.

Паведамляецца, што следчыя прыходзілі да Дзяніса Давыдуліна і Яўгена Дамарацкага. Прычынай для допыту сталі нейкія зняважлівыя каментары ў сацыяльных сетках. Давыдулін адказаў следчаму, што ўжо больш за год знаходзіцца ў зняволенні, дадому тэлефануе раз на 2 месяцы, і пад час перабывання ў калоніі не мог нікога абразіць у сацсетках.

Дамарацкага дапытвалі ў якасці сведкі, які нібыта бачыў нейкія каментары ў адным з тэлеграм-каналаў. Яўген адказаў, што не звяртае на такое ўвагі. Затым у яго запыталі, ці пісаў ён сам зняважлівыя каментары адносна нейкага жлобінскага суддзі. Акрамя гэтага яму прапанавалі падпісаць яўку з павіннай, на што Дамарацкі даў адмоўны адказ.

Паводле дадзеных праваабаронцаў, за апошні год як мінімум 21 палітзняволенага перавялі ў «крытую» турму, і супраць яшчэ 7 распачалі новыя крымінальныя справы паводле арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»).

Артыкулы
«У ШІЗА жывая чарга стаіць». Пра што піша з калоніі асуджаны ў «пінскай справе» Раман Багнавец
2022.04.25 16:06

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў