На тэрыторыі аднаго з аб'ектаў Мінабароны Расеі ў Белгарадскай вобласці адбыўся пажар


На адным з аб’ектаў Міністэрства абароны Расеі пад расейскім Белгарадам адбыўся выбух, паведаміў губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў.

Вядома як мінімум аб адным пацярпелым.

Фота: ntvru/Twitter

«На мяжы трох муніцыпалітэтаў – Барысаўскага і Белгарадскага раёнаў і Якаўлеўскай гарадской акругі – адбыўся пажар на тэрыторыі аднаго з абʼектаў Міністэрства абароны РФ. Інфармацыя аб пацярпелых і разбурэннях удакладняецца. Усе аператыўныя службы працуюць на месцы, прымаюцца ўсе неабходныя меры для гарантавання бяспекі», – заявіў губернатар.



Пазней Гладкоў паведамляў, што ёсць інфармацыя аб адным пацярпелым сярод мясцовых жыхароў. «Раненне лёгкае, жыццю нічога не пагражае. Аказваецца ўся неабходная медыцынская дапамога», – напісаў ён.

Мясцовыя жыхары паведамляюць, што над горадам кружаць ваенныя верталёты. У Белгарадзе перакрыты мост праз раку Северскі Данец, таксама некаторыя дарогі перакрыты паліцыяй. Аб выбухах пачалі паведамляць каля 14:30.

Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны
«Не мог сабе ўявіць, што гэтае ў*бішча можа пайсці ваяваць». Сяргей Кузін пра вайну ва Украіне
2022.05.01 11:05

АД belsat.eu

Стужка навінаў