Літва, Балгарыя, Арменія, Албанія і Грэцыя здымаюць усе каронавірусныя абмежаванні з 1 траўня


З 1 траўня цалкам знімуць усе абмежаванні на ўезд для іншаземцаў Літва, Балгарыя, Арменія, Албанія і Грэцыя. Больш не давядзецца падаваць сертыфікат аб вакцынацыі, ПЛР або антыген-тэст на мяжы і праходзіць каранцін па прыбыцці.

Швейцарыя таксама здымае ўсе каронавірусныя абмежаванні на прыезд у краіну з 2 траўня.

Фота: znaj.ua

Аднак Грэцыя зніме абмежаванні на ўезд толькі цягам летняга сезону – з 1 траўня да 1 верасня. Таксама ўнутры краіны адмяняецца масачны рэжым.

З 1 траўня Малайзія таксама мяняе правілы ўезду для вакцынаваных падарожнікаў і тых, што перахварэлі COVID-19. Ім больш не давядзецца здаваць тэсты перад паездкай і праходзіць правяранне па прыбыцці. Аднак для непрышчэпленых замежнікаў правілы пакуль застануцца ранейшымі: тэст перад паездкай і каранцін па прыбыцці.

Тайланд з 1 траўня змяняе правілы ўезду для замежнікаў – зараз тэсты не будуць абавязковымі і для вакцынаваных, і для непрышчэпленых. Вакцынаваныя змогуць свабодна падарожнічаць па краіне адразу пасля перасячэння мяжы, аднак непрышчэпленым неабходна ізалявацца на 5 дзён пасля прыбыцця або здаць тэст перад паездкай і пазбегчы каранціну.

Раней цалкам адмянілі каронавірусныя абмежаванні ў Вугоршчыне, Даніі, Ісландыі, Ірландыі, Латвіі, Нарвегіі, Паўночнай Македоніі, Польшчы, Румыніі, Славаччыне, Чэхіі і Швецыі.

Артыкулы
Сяброўка затрыманага рэйкавага партызана: Буду сустракаць яго як сапраўднага героя
2022.05.01 15:00

АД belsat.eu

Стужка навінаў