Увозіць «Škoda» ў Беларусь нельга будзе нават з Расеі


Аўтамабілі Skoda на паркоўцы дылера. Менск, Беларусь. 24 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

З 5 траўня ўвозіць у Беларусь аўтамабілі «Škoda» будзе забаронена з усіх краінаў, у тым ліку і з Расеі. Пра гэта паведамляе TUT.by.

«Забарона датычыць і краін ЕАЭС, значыць і аўтамабіляў, якія выраблены ў Расеі», – заявілі падчас тэлефоннай лініі Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Увоз датычыць як новых, гэтак і ўжываных аўтамабіляў. Але забарона не распаўсюдзяцца на транспартныя сродкі, зарэгістраваныя ў дзяржавах – чальцах ЕАЭС, або тыя, якія часова ўвозяцца на мытную тэрыторыю ЕАЭС, у тым ліку для асабістага карыстання.

Hавiны
«Пастанова пакуль незразумелая». Наведалі прадстаўніцтвы «Škoda», якой адпомсцілі за чэмпіянат свету
2021.04.27 08:20

У студзені кампаніі «Škoda», «Nivea» і «Liqui Molly» заявілі, што адмовяцца выступаць спонсарам хакейнага Чэмпіянату свету ў Беларусі праз гвалт і палітычныя рэпрэсіі ў краіне. У выніку Міжнародная федэрацыя хакею вырашыла пазбавіць Менск права на правядзенне турніру.

Ужо неўзабаве пазначаныя кампаніі сутыкнуліся з ціскам афіцыйнага Менску. А 23 красавіка выйшла адмысловая пастанова Саўміну №240, якая забараніла ўвоз у Беларусі тавараў груп кампаніяў «Liqui Moly», «Škoda Auto» і «Beiersdorf». Дакумент запрацуе 5 траўня і будзе працаваць паўгода.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў