У Менску прадстаўнікоў афіцыйных прафсаюзаў прывялі на мітынг да амбасады ЗША


Збор прадстаўнікоў прафсаюзаў у Менску.
Фота: чытачы belsat.eu

1 траўня ў Менску афіцыйная Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ладзіць акцыю, падрабязнасці якой пакуль невядомыя.

Удзельнікаў абавязалі сабрацца а 9 раніцы ля будынку ФПБ, але куды іх павязуць – не сказалі, пішуць нам чытачы «Белсату».

Паведамляецца, што плануюць 15 аўтобусаў.

Магчыма, калона прафсаюзаў збіраецца да амбасады ЗША.

Сярод удзельнікаў акцыі ёсць і дзеці.

Дзеці на акцыі ФПБ.
Фота: чытачы belsat.eu

Партал ФПБ паведамляе, што «15 галіновых прафсаюзаў, якія ўваходзяць у склад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, выступілі з патрабаваннем адмяніць незаконныя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў».

Людзі, якія прывялі да амбасады ЗША, крычаць у мегафон «Санкцыям – не!» Іх ніхто не разганяе, каронавірус таксама правядзенню акцыі не перашкаджае.

Паводле звестак «Еўрарадыё», мітынг вельмі хутка завяршыўся. Цяпер каля амбасады нікога няма.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў