У Менску адкрылася першая кіберспартовая арэна ў Беларусі. Фотарэпартаж


У Менску адкрылася Meta Arena – першая кіберспартовая арэна ў Беларусі. Плошча – 650 квадратных метраў, начынне – 50 крутых кампутараў і 5 экранаў, а таксама тут ёсць пакоі для стрымінгу. Адрас – вуліца Якуба Коласа, 37 (у гандлёвым цэнтры «Айсберг», на месцы былога клуба «НЛО»). Месца працуе кругласутачна, і тут ёсць усё для геймераў. Расказваем і паказваем, што знаходзіцца ўнутры.

Lounge zone у Meta Arena. Менск, Беларусь. 30 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат

Індустрыя відэагульняў ужо некалькі гадоў абыходзіць кінаіндустрыю. Паводле Microsoft, у свеце ўжо больш за 3 мільярдаў геймераў. І цяпер, як кажуць стваральнікі Meta Arena, у Менску адкрылася сапраўдная мека для тых, хто цікавіцца і разбіраецца ў кіберспорце.

Адкрыццё Meta Arena – першай кіберспартыўнай арэны ў Беларусі. Менск, 30 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат

6 модуляў Meta Arena

Арэна пачынаецца з Lounge zone. Тут прадстаўлены гарбатная і кальянная карта, слабаалкагольныя напоі. Таксама тут ёсць фьюжн-кухня ад рэстаратара Кіма Мазура, які займаўся стварэннем установаў «Винный Шкаф», «Пересмешник», «Аяуаска» і іншых.

Адкрыццё Meta Arena – першай кіберспартыўнай арэны ў Беларусі. Менск, 30 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат
Кім Мазур, рэстаратар. Адкрыццё Meta Arena – першай кіберспартыўнай арэны ў Беларусі. Менск, 30 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат
Lounge zone у Meta Arena. Менск, Беларусь. 30 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат

На сцэне ёсць 10 пасадачных месцаў, на якіх могуць праводзіцца міжнародныя чэмпіянаты па розных дысцыплінах. Таксама тут ёсць экран плошчай 28 квадратных метраў.

Gaming room у Meta Arena. Менск, Беларусь. 30 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат

Далей – Gaming room на 30 месцаў з прафесійным абсталяваннем. Ёсць магчымасць ізаляваць гэты пакой для цімбілдынгаў і карпаратываў. Тут змяшчаецца 6 камандаў.

Gaming room у Meta Arena. Менск, Беларусь. 30 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат

Тэхніка такая:

• працэсары – Intel Core i7-10700;

• відэакарты – RTX3070;

• аператыўная памяць – DIMM 16GB PC21300 DDR4, усяго 34GB;

• SSD – 1Тб HDD 1Тб;

• гульнявыя маніторы Benq XL2540K 240Hz 25 inch e-Sports Monitor | ZOWIE Global з дазволам 1920×1080 і максімальнай частатой абнаўлення 240Гц;

• клавіятура Logitech G PRO Gx Blue (Clicky);

• мыш Logitech G403 HERO;

• гарнітура з мікрафонам Logitech G PRO.

Nikofirm у Meta Arena. Менск, Беларусь. 30 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат

Наступны модуль – Meta Shop ад партнёраў Nikofirm. Брэнд робіць карпаратыўную вопратку – у асноўным для IT-індустрыі. У вопратку можна ўшыць чыпы са спасылкамі на любую інфармацыю: сайт, візітоўку, сацсеткі, старонку канферэнцыі і гэтак далей.

Bootcamp у Meta Arena. Менск, Беларусь. 30 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат
Bootcamp у Meta Arena. Менск, Беларусь. 30 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат
Bootcamp у Meta Arena. Менск, Беларусь. 30 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат

Далей – Bootcamp. Гэта лакацыя для прафесійных геймераў на 10 гульнявых месцаў. Тут можна гуляць і трэніравацца разам. Ёсць манітор для тлумачэння тактыкі стратэгіяў. Можна прыносіць сюды кальяны, ежу, напоі.

VIP-зона у Meta Arena. Менск, Беларусь. 30 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат
VIP-зона у Meta Arena. Менск, Беларусь. 30 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат

VIP-зона – гэта дзве кансолі з PS5. Змяшчальнасць пакояў ад 2 да 8 чалавек.

Meta Arena. Менск, Беларусь. 30 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат

Побач знаходзіцца Stream room – тут можна стрыміць для TikTok і YouTube. Усё, што трэба запісваць голасам або трансляваць, можна зрабіць тут. Пакой цалкам гукаізаляваны, тэхніка падыходзіць для запісаў.

Lounge zone у Meta Arena. Менск, Беларусь. 30 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат

Для чаго патрэбна такая пляцоўка

Дзяніс Богуш – заснавальнік беларускай федэрацыі кіберспорту ў Беларусі, ўладальнік клуба «Тарантул» з 2001 года, адзін з заснавальнікаў Meta Arena. 30 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат

«Тры гады мы шукалі ў горадзе памяшканне са столямі мінімум на 7 метраў, каб можна было паставіць стэйдж і экраны, каб гэта было падобна на арэну. Мы былі ў гальванічным цэху завода «Гарызонт», у басейне «Гарызонта», нават у «Дазары». Так атрымалася, што падыходнае месца мы знайшлі цяпер – у самы складаны перыяд. Але мы не маглі спыняцца», – кажа Дзяніс Богуш, адзін з заснавальнікаў арэны.

Адкрыццё Meta Arena – першай кіберспартыўнай арэны ў Беларусі. Менск, 30 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат

Гэта першы праект у Беларусі, дзе ёсць сцэна і магчымасць ладзіць турніры. Зараз вядуцца перамовы аб прызнанні кіберспорту афіцыйным відам спорту (у 2001 годзе Расея стала першай краінай у свеце, якая зрабіла гэта. – Belsat.eu). Для дзяржавы гэта можа быць выгадна з увагі на кібертурызм. Ёсць мноства каманд, якія падарожнічаюць па свеце.

«У 2016 годзе ў Менск-арэне мы разыгрывалі паўмільёна долараў па двух дысцыплінах. Прыехаў увесь свет, таму што тады толькі ўвялі бязвіз. У суседняй Польшчы разумеюць каштоўнасць гэтай індустрыі, таму актыўна яе развіваюць. Там пабудавалі арэну Spodek і цэлую інфраструктуру вакол яе».

Адкрыццё Meta Arena – першай кіберспартыўнай арэны ў Беларусі. Менск, 30 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат

І для каго патрэбна Meta Arena

Аляксей Кузняцоў – інвестар, экс-кіраўнік кіберспартыўнага напрамку World Of Tanks, адзін з заснавальнікаў Meta Arena. 30 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат

«Мы арыентуемся на тры аўдыторыі ў межах арэны. Першая – гэта жыхары Менску, якія падзяляюць нашу любоў да гульняў. Мы развіваем кіберспорт, геймінг, інтэрактыўныя забавы, стрымінг. Зараз ёсць запыт не проста на кампутарныя клубы, а на месцы, дзе можна праводзіць кам’юніці-сустрэчы. Другая частка аўдыторыі – гэта карпаратыўны сегмент, людзі з IT-індустрыі. Ім могуць быць цікавыя цімбілдынгі, турніры, карпаратывы на нашай арэне. Шмат каму ўжо надакучылі класічныя фарматы папоек, і яны шукаюць іншыя фарматы мерапрыемстваў. У нас ёсць функцыянал, які дапамагае абʼядноўвацца. Трэці сегмент – гэта распрацоўшчыкі гульняў і тусоўка гейм-дэва. Яны могуць знайсці патрэбныя кадры, правесці тэсты. Перш за ўсё мы арыентуемся на стварэнне інфраструктуры. Усе могуць знайсці патрэбныя прылады для стварэння кантэнту і правядзення турніраў. Усё, што пра гульні, – гэта Meta Arena», – распавядае Аляксей Кузняцоў – інвестар, экс-кіраўнік кіберспартовага напрамку World Of Tanks.

Падрабязнасці на сайце Meta Arena.

Lounge zone у Meta Arena. Менск, Беларусь. 30 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат
Lounge zone у Meta Arena. Менск, Беларусь. 30 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат

ТК belsat.eu

Стужка навінаў