У Беларусі зачыняюцца крамы брэнду «NYX»


Крама «NYX» у Менску.
Фота: yandex.ru / maps

У траўні ў Беларусі зачыняюцца крамы амерыканскага брэнду касметыкі «NYX». Яны прапрацавалі крыху менш як чатыры гады.

Пра закрыццё крамаў спачатку паведамілі чытачы «CityDog.by». Затым гэтую інфармацыю выданню пацвердзілі прадаўцы і адміністратар крамаў у менскіх гандлёвых цэнтрах «Green City» і ў «Galileo». Там заявілі, што крамы зачыняюцца ў траўні, але дакладную дату яны назваць не змаглі.

Зараз у менскіх крамах брэнду ідуць распродажы.

Пакуль незразумела, ці будзе працаваць інтэрнэт-крама «NYX» у Беларусі.

Першая крама «NYX» у Менску адчынілася ў ліпені 2017 года. Зараз у горадзе ёсць тры гандлёвыя кропкі брэнду, яшчэ адна знаходзіцца ў Горадні.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў