У Беларусі на Вялікдзень абвясцілі памаранчавы ўзровень небяспекі


Людзі асвячаюць ежу ў храме іконы божай маці «Усецарыца». Менск, Беларусь, 1 траўня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

З прычыны моцнага ветру і моцных дажджоў у Беларусі на найбліжэйшыя дні абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі. Пра гэта паведамляе сайт Белгідрамету.

У нядзелю 2 траўня па захадзе краіны ў шмат якіх раёнах, на астатняй тэрыторыі месцамі чакаюцца моцныя дажджы і ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. У панядзелак 3 траўня захаваецца ветранае і дажджлівае надвор’е.

У нядзелю тэмпература паветра ўначы складзе ад -1°С па поўначы да +10°С па поўдні краіны, удзень +9..+15°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах +16..+20°С.

Тэмпература паветра ўначы панядзелка будзе ад +2°С па захадзе да +11°С па паўднёвым усходзе, днём +6..+12°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах да +14°С.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў