Праваабаронцу Рабкову ў СІЗА прызналі схільнай да экстрэмізму


Марфа Рабкова.
Фота: Facebook

Праваабаронцу і каардынатарку валанцёрскай службы «Вясны» Марфу Рабкову, якая ўжо восьмы месяц знаходзіцца ў СІЗА-1, паставілі на прафілактычны ўлік як «схільную да экстрэмізму». Пра гэта паведамляе «Вясна».

Паводле звестак праваабаронцы Таццяны Гацуры-Яворскаяй, 25 сакавіка Марфа Рабкова разам з сукамерніцамі адсвяткавала Дзень Волі, апрануўшы белае адзенне і ўплёўшы ў валасы бел-чырвона-белыя папяровыя кветкі. Пасля гэтага камеру расфармавалі, а дзвюх дзяўчат змясцілі ў карцар на 5 і 10 содняў.

Артыкулы
Праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская распавяла пра палітвязняволеных, з якімі сядзела ў адной камеры СІЗА
2021.04.17 14:42

Марфу Рабкову затрымалі 17 верасня 2020 года. Яе абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 293 («Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб да ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці»), ч. 3 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варожасці да ўлады групай нявысветленых асоб») і ч. 2 арт. 285 («Удзел у злачыннай арганізацыі») КК. Праваабаронцы пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў