Кыргызстан заяўляе, што таджыкскія вайскоўцы абстралялі жылыя дамы


Памежнікі Кыргызстану.
Фота: gps.gov.kg

Абстаноўка на кіргізскай-таджыкскай мяжы застаецца напружанай. Пра гэта паведамляе 24.kg.

Паводле звестак кіргізскіх памежнікаў, у мясцовасці Арка Лейлекскага раёну Баткенскай вобласці таджыкскія вайскоўцы адкрылі агонь па жылых дамах грамадзянаў Кыргызстана. Жыхары вёскі былі раней эвакуяваныя. Памежныя падраздзялення Кыргызстану занялі абарончыя пазіцыі.

Крыніца «РИА Новости» ў сілавых структурах Таджыкістана абвергла заявы аб абстрэле дамоў на тэрыторыі Ляйлекскага раёну Кыргызстану.

Між тым адбылася тэлефонная размова прэзідэнта Таджыкістану Эмамалі Рахмона з прэзідэнтам Кыргызстану Садырам Жапаравым. Падчас размовы яны разгледзелі выкананне дамоўленасцяў адносна нармалізацыі сітуацыі ў памежных раёнах. Асаблівая ўвага была ўдзеленая пытанням поўнага спынення агню і адводу вайскоўцаў на месцы іх сталай дыслакацыі.

Паведамляецца, што сёння ў Баткене павінны пачацца перамовы чальцоў міжурадавай камісіі адносна дэлімітацыі і дэмаркацыі межаў. Аднак прадстаўнікі Таджыкістана на сустрэчу пакуль не прыбылі.

Hавiны
Кыргызстан і Таджыкістан: чаму адбыліся баі на памежжы?
2021.04.29 22:10

На гэты момант колькасць пацярпелых падчас канфлікту на кіргізска-таджыкскай мяжы дасягнула 163 чалавек. Колькасць загінулых складае 33 чалавекі, паведаміла першая намесніца міністра аховы здароўя Кыргызстану Аліза Салтанбекава.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў