«Беллеспаперапрам» пахваліўся ростам тэмпаў распродажу беларускага лесу

Вываз лесу з Беларусі. Фота: Telegram / RealnaiaBelarus

Прадпрыемствы «Беллеспаперапраму» павялічылі экспарт прадукцыі ў першым квартале амаль на 20% да аналагічнага перыяду мінулага года. Пра гэта паведамілі ў канцэрне.

На вонкавыя рынкі ў студзені–сакавіку арганізацыі канцэрну паставілі прадукцыі на $ 176,4 млн, што на 19,9% больш, чым студзені–сакавіку 2020 года.

У краіны СНД рэалізавана тавараў на $ 83,3 млн (рост на 14,5%), у далёкае – на $ 93,1 млн (на 25,1% больш). Больш як 32% экспарту прыйшлося на Расею, 16% – на Польшчу, 11,5% – на Кітай.

Найбольшую долю ў экспарце займае прадукцыя глыбокай перапрацоўкі: драўняныя пліты ($ 39,9 млн), мэбля ($ 35,8 млн), цэлюлоза ($ 30,7 млн ), фанера ($ 23,1 млн), папера і кардон ($ 21,9 млн).

Раней некаторыя тэлеграм-каналы паведамлялі пра масавую высечку лесу і вываз прадукцыі дрэваапрацоўкі з Беларусі.

МГ belsat.eu

Hавiны