266-ы дзень пратэстаў. Штраф за бел-чырвоныя шкарпэткі, за красавік асудзілі 100 асобаў за пратэсты


У Беларусі палітычны крызіс працягваецца 266 дзён. Грамадства патрабуе спыненне гвалту, палітычнага пераследу, фальсіфікацыяў і адстаўкі Лукашэнкі. У адказ існы рэжым чыніць масавыя рэпрэсіі супраць сваіх грамадзянаў.

Мітынг без затрыманняў

Партал ФПБ паведамляе, што «15 галіновых прафсаюзаў, якія ўваходзяць у склад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, выступілі з патрабаваннем адмяніць незаконныя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў».

Збор прадстаўнікоў прафсаюзаў у Менску.
Фота: чытачы belsat.eu

Людзі, якія прывялі да амбасады ЗША, крычаць у мегафон «Санкцыям – не!» Іх ніхто не разганяе, каронавірус таксама правядзенню акцыі не перашкаджае.

Абноўлена
У Менску прадстаўнікоў афіцыйных прафсаюзаў прывялі на мітынг да амбасады ЗША
2021.05.01 11:00

Мітынг завершыўся вельмі хутка.

Еўразвяз рыхтуе санкцыі

Беларусь унесеная ў парадак дня пасяджэння Рады міжнародных справаў Еўразвязу, якое пройдзе 10 траўня.

«На гэты момант абмяркоўваецца варыянт абвяшчэння 4-га пакета санкцый або непасрэдна 10 траўня, або на працягу працоўнага тыдня 10-15 траўня. Пакуль гэта працоўны варыянт графіка, у які могуць быць унесены карэктывы», – паведаміў судырэктар «Creative Politics Hub» Мікалай Халезін.

Hавiны
Халезін: Чацвёрты пакет санкцыяў Еўразвязу можа быць абвешчаны 10 траўня
2021.05.01 13:53

Вялікая Субота ў праваслаўных

1 траўня праваслаўныя вернікі адзначаюць Вялікую Суботу – дзень памяці пахавання і знаходжання ў труне Ісуса Хрыста.

Людзі асвячаюць ежу ў храме іконы божай маці «Усецарыца». Менск, Беларусь, 1 траўня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

У гэты апошні дзень Вялікага посту вернікі працягваюць рыхтавацца да Вялікадня, які традыцыйна выпадае на нядзелю і калі святкуецца ўваскрэшанне Хрыста.

Hавiны
У Вялікую cуботу ў праваслаўных святынях асвячаюць велікодныя стравы
2021.05.01 15:36

За «пратэсты» ў красавіку асудзілі 98 асобаў

На 1 траўня праваабаронцам вядомыя больш за тысячу фігурантаў крымінальных справаў, якіх пераследуюць паводле палітычных матываў. За кратамі 360 палітвязняў, 196-ці агучылі прысуды, а ў адносінах да 28 палітвязняў працягваюцца судовы паседжанні.

25-гадовы інжынер БНТУ Ціхан Осіпаў у зале суда. Яго абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. Па версіі абвінавачвання, у ноч з 10 на 11 жніўня 2020 года хлопец удзельнічаў у акцыях пратэсту, наехаў на BMW на пяцярых вайскоўцаў, пасля чаго ўтапіў свой аўтамабіль у вадаёме і заявіў у міліцыю аб угоне. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Пры гэтым толькі за красавік бягучага году праваабаронцы прызналі палітвязнямі 39 асобаў. Суды за гэты месяц вынеслі 98 абвінаваўчых прысудаў за пратэсты.

Hавiны
За «пратэсты» ў красавіку асудзілі 98 асобаў
2021.05.01 16:25

На суд над Севярынцам не пусцяць нават родных

У Магілёве 12 траўня мае пачацца суд на сустаршынёй Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўлам Севярынцам і прадстаўнікамі «Еўрапейскай Беларусі». Працэс над імі будзе закрытым.

«Суд на Паўлам і «Еўрапейскай Беларуссю» будзе закрытым, нават для родных. Шкада, нічога не даведаемся пра іх сенсацыйнае расследаванне, а можа проста там справа ні аб чым і сорамна, каб гэта проста нехта пабачыў», – паведаміла ў Facebook жонка сустаршыні БХД Вольга Севярынец.

Палітык, Павел Севярынец, БХД

Яна таксама адзначыла, што палітыка пачалі пераводзіць з менскага СІЗА-1 у Магілёў 23 красавіка.

«Везлі цягніком у сталыпінскім вагоне ўсю ноч з рукамі ў кайданках. Каля 8 раніцы даставілі ў магілёўскае СІЗА, а пасля цэлы дзень пратрымалі ў стакане, толькі пад вечар перавёўшы ў камеру. Большасць рэчаў і ўсе лісты, якія даслалі людзі (каля 2 тысяч), яму прыйшлося пакінуць на Валадарцы, бо з рукамі ў кайданках перавезці іх было немагчыма. Аддаць рэчы сям’і не дазволілі, у выніку, хутчэй за ўсё, іх проста выкінулі», – заявіла Вольга Севярынец.

Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі з чэрвеня 2020 года. Разам з ім будуць судзіць Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Змітра Казлова, Максіма Вінярскага, Андрэя Войніча. Іх усіх вінавацяць у масавых беспарадках.

Артыкулы
Суд над Севярынцам будзе закрытым нават для родных
2021.05.01 10:34

Штраф за бела-чырвоныя шкарпэткі

Мянчанку Наталлю затрымалі 25 сакавіка толькі за тое, што на ёй былі шкарпэткі белага колеру з чырвонай паласой. За гэта суд аштрафаваў яе на 80 базавых велічыняў (2320 рублёў), піша Tut.by.

24 сакавіка да Наталлі Сіўцова-Сядушкінай наведаліся міліцыянты. На балконе яе кватэры сілавікі пабачылі чырвоныя і белыя стужачкі. Яны знялі стужкі а на жанчыну склалі пратакол за пікетаванне. 25 сакавіка Наталлю прызналі вінаватай у адміністрацыйным правапарушэнні і суд прызначыў ёй штраф у памеры 70 базавых велічыняў (2030 рублёў).

Hавiны
Жыхарку Менску аштрафавалі за бела-чырвоныя шкарпэткі
2021.05.01 20:26

Вечарам таго ж дня жанчына пасля суда выйшла на курсы кіроўцаў, але па дарозе яе схапілі сілавікі і паведамілі, што нібыта ў яе «шкарпэткі не таго колеру». На наступны дзень Наталлю зноў судзілі паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП. Але суддзя адправіў пратакол на дапрацаванне. У выніку міліцыянты напісалі ў пратаколе, што дзяўчына была не толькі ў бел-чырвона-белых шкарпэтках, але і падымала рукі ўгору з пальцамі, складзенымі ў «V».

У выніку суддзя Сяргей Шаціла аштрафаваў Наталлю на 80 базавых велічыняў (2320 рублёў). Адметна, што менавіта гэты суддзя раней судзіў Наталлю за стужачкі.

«Цяпер я павінна 4350 рублёў. Такіх грошай на пагашэнне штрафу ў мяне няма, хоць я працую, але адкладаць запасы магчымасцяў не маю. Спрабавала апратэставаць рашэнне суда па стужках – яго пакінулі ў сіле. Цяпер буду спрабаваць апратэставаць рашэнне па шкарпэтках», – кажа жанчына.

Шчыра кажучы
«Прававы дэфолт азначае, што закон нас не абараняе». Як Лукашэнка знішчае ІТ-краіну
2021.03.03 18:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў