Жэрар Дэпард'ё назваў Пуціна вар'ятам і асудзіў расейскую агрэсію


Вядомы французскі актор Жэрар Дэпард’ё абрынуўся з крытыкай на прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна. Дэпардʼё назваў Пуціна варʼятам, а вайну ва Украіне – трагічнай і братазабойчай, – паведамляе BBC. Цікава, што дагэтуль француз называў сябе прыхільнікам палітыкі Пуціна і ў 2013 годзе нават уцёк з Францыі ў Расею і атрымаў расейскае грамадзянства.

22 ліпеня 2015 года. Аляксандр Лукашэнка сустракаецца з акторам Жэрарам Дэпард’ё. Фота – president.gov.by

Актор адзначыў, што ўсе сродкі ад канцэртаў з яго ўдзелам за бліжэйшыя тры дні, сабраныя ад пятніцы пойдуць на дапамогу пацярпелым украінцам. Саму вайну актор ахарактарызаваў не інакш як «братазабойчую трагедыю».

Цікава тое, што Жэрар Дэпардʼё да нядаўняга часу меў забарону на наведванне Украіны ад 2015 года. Украінскі ўрад наклаў на Дэпарʼё абмежаванне з-за як раз такі падтрымкі агрэсіўнай паліткі Пуціна. Нагадаем, што як раз у 2015 апальны ў Францыі актор, меўшы праблемы з аплатай падаткаў, ухваліў анексію Крыма і станоўча паставіўся да вайны на Данбасе. Палітычны курс Пуціна актор раней называў бліскучым.

Апроч таго, Дэпардʼё выказаў меркаванне, што грамадзяне Расеі не мусяць несці адказнасць за недапушчальныя і варʼяцкія паводзіны тырана Пуціна і яго атачэння.

У адказ на крытыку палітыкі Пуціна і абвінавачванні ў ваеннай агрэсіі, прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў паспеў пракаментаваць заяву Дэпардʼё. Пяскоў адзначыў, што выказванне французскага актора было эмацыйным і ён проста не да канца разабраўся ў сітуацыі ўнутры Украіны.

ХЗ belsat.eu

 

Стужка навінаў