Якія 3 абяцанні дала старшыня Еўрапарламенту Украіне сёння?


Старшыня Еўрапарламента Рабэрта Мэтсаля наведала з працоўным візітам Кіеў. Пад час супольнага брыфінга з прадстаўнікамі ўрада Украіны, Мэтсаля паведаміла, што Еўразвяз прыкладзе ўсе намаганні ў завяршэнні вайны, а таксама паспрыяе Украіне ў разглядзе заяўкі на членства ў Еўразвязе, паведамляе агенцыя Reuters. Таксама спадарыня Мэтсаля дала ўкраінцам тры абяцанні.

Новы лагатып Еўрапарламенту.
Фота: whtop.com
  1. Злачыннае ўварванне Пуціна ва Украіну ставіць Расею ў прамую канфрантацыю з Еўропай, міжнароднай супольнасцю і ўсім цывілізаваным сусветным ладам. Мы не дазволім яму дзейнічаць беспакарана.
  2. Еўрапейскі Саюз прызнае еўрапейскія амбіцыі Украіны і імкненне быць кандыдатам на ўступленне. Старшыня Еўрапарламента адзначыла, што ўкраінцы могуць разлічваць на поўную падтрымку Еўрапейскага парламента ў дасягненні гэтай мэты.
  3. Еўрасаюз збіраецца ўкласці буйныя рэсурсы ў аднаўленне разбураных гарадоў і сёлаў, калі скончыцца вайна. Мэтсаля адзначыла, што Еўразвяз ужо здзейсніў фінансавую, ваенную і гуманітарную дапамогу. Яна будзе працягвацца і павялічвацца, паводле слоў прэзідэнта Еўрапарламента.

Нагадаем, што 1 сакавіка Еўрапейскі парламент пераважнай большасцю галасоў прыняў рэзалюцыю, з рэкамендацыяй дзяржавам-членам ЕЗ працаваць над прадстаўленнем Украіне статуса кандыдата на ўступленне ў арганізацыю.

ХЗ belsat.eu

Стужка навінаў