Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 1 красавіка


«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, пачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі на вечар 1 красавіка чытайце ў нашым аглядзе.

Ілюстрацыйны здымак. Салдат ідзе па развалінах бензастанцыі ў сяле Стоянка. Кіеўская вобласць, Украіна. 31 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат

Паводле Генеральнага штабу Збройных сілаў Украіны, на раніцу 31 сакавіка страты расейскіх войскаў складаюць каля 17 700 чалавек асабовага складу. Акрамя гэтага ўкраінскі бок паведаміў пра вяртанне 28 паселішчаў пад свой кантроль, якія ў асноўным палягаюць на Кіеўшчыне і Чарнігаўшчыне, у прыватнасці расейскія войскі пакінулі Браварскі раён побач з Кіевам і мястэчка Іванкіў.

Расейскія вайскоўцы пакінулі і тэрыторыю Чарнобыльскай АЭС. Пры гэтым, як паведамляе ўкраінскае Дзяржаўнае агенцтва кіравання зонай адчужэння, падчас выхаду яны разрабавалі памяшканні, скралі тэхніку ды іншыя каштоўныя рэчы.

У гэты ж час быў страчаны кантроль над Ізюмам на Харкаўшчыне. У горадзе расейцы разгарнулі пантонныя пераправы праз раку Северскі Данец, каб працягваць наступ.

Разам з тым Генеральны штаб Украіны надалей фіксуе актыўнае выкарыстоўванне Расеяй тэрыторыі Беларусі з мэтаю працягнуць агрэсію супраць Украіны. Паводле яго, у раёне Гомля выявілі прыбыццё трох ракетных комплексаў «Іскандэр» і прыбылі 200 наймітаў.

Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг заявіў, што вывад расейскіх войскаў з-пад Кіева не адступленне, а перагрупаванне. Кіраўніцтва NATO лічыць, што Расея рыхтуе новы наступ ва Украіне. Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў таксама не лічыць, што вораг канчаткова адступае.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі праз тэлефон перамовіўся з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Эрдаганам. Палітыкі абмеркавалі перамовы ў Стамбуле. Падчас размовы Эрдаган падкрэсліў, што Анкара спадзяецца на ўзгадненне даты хуткай сустрэчы прэзідэнтаў Расеі і Украіны, якая можа дапамагчы спыніць вайну і кровапраліцце.

Ілюстрацыйны здымак. Разбітая машына ў сяле Стоянка, Кіеўская вобласць, Украіна. 31 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат

У ноч на 1 красавіка адбыўся пажар на нафтабазе ў расейскім Белгарадзе, што на мяжы з Украінай. Мясцовы губернатар Вячаслаў Гладкоў заявіў, што пажар адбыўся з прычыны авіяўдару з двух шрубалётаў Збройных сілаў Украіны, якія зайшлі на тэрыторыю Расеі на нізкай вышыні. Афіцыйных заяваў ад украінскага боку пакуль не было.

Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што прэзідэнту РФ даклалі пра выбухі на белгарадскай нафтабазе. Пяскоў дадаў, што здарэнне не можна ўспрымаць як стварэнне ўмоваў, камфортных для працягу перамоваў.

АБСЕ не змагла працягнуць мандату сваёй адмысловай маніторынгавай місіі ва Украіне праз пазіцыю Расеі. Місія дзеяла з 2014 года.

Гісторыі
Дзённікі жыхароў Марыупалю: па той бок пекла
2022.04.01 16:26
Hавiны
Прымае крывавыя ванны і хварэе на рак. Выйшла расследаванне пра здароўе Пуціна
2022.04.01 14:34

ВК belsat.eu

Стужка навінаў