У Львове з'явілася выстава аб працы журналістаў падчас вайны ва Украіне


31 сакавіка ў Львове адкрылася выстава «Call the War а War: Злачынствы Расеі супраць СМІ ва Украіне пасля 24 лютага 2022 года». Мэта праекту – распавесці пра журналістаў, якія загінулі, трапілі ў палон або пераследуюцца ў выніку поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны. Другая мэта – нагадаць і заклікаць міжнародную журналісцкую супольнасць называць вайну вайной, а не крызісам, канфліктам або ваеннай аперацыяй.

У Львове адкрылася выстава, прысвечаная працы журналістаў ва Украіне. На стэндах размешчаныя здымкі і гісторыі журналістаў, якія загінулі пры выкананні службовых абавязкаў, былі параненыя ў выніку варожых абстрэлаў, выкрадзеныя ці ўзятыя ў палон. Львоў, Украіна. 1 красавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат

Паводле звестак Інстытуту масавай інфармацыі (на дзень 31 сакавіка 2022 года), ва Украіне пры выкананні службовых абавязкаў загінулі 5 журналістаў, 9 атрымалі раненні, 2 прапалі без вестак і прынамсі 2 трапілі ў палон. Яшчэ трое аддалі жыццё, абараняючы Украіну ў войску, а двое загінулі мірнымі жыхарамі.

Швейцарскі фотажурналіст Гіём Брыке пацярпеў у выніку абстрэлу сваёй машыны, а асабістыя рэчы ў яго забралі расейскія вайскоўцы. Львоў, Украіна. 1 красавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат
Прэс-карта ўкраінскага журналіста Яўгена Сакуна, які загінуў у выніку расейскага ракетнага ўдару па Кіеўскай тэлевежы. Львоў, Украіна. 1 красавіка 2022 года.
Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат
Фота: АК / Белсат

Выстава працягнецца да 4 красавіка 2022 года.

Гісторыі
Прайшлі Ірак і Афганістан, але загінулі ва Украіне. Распавядаем пра журналістаў, якія сталі ахвярамі вайны
2022.03.18 10:10

АК belsat.eu

Стужка навінаў