Прымае крывавыя ванны і хварэе на рак. Выйшла расследаванне пра здароўе Пуціна


Расейскае выданне «Проект» выпусціла расследаванне адносна здароўя прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Афіцыйная інфармацыя пра гэта засакрэчаная, а з палітыка будуюць вобраз «актыўнага мужчыны ў росквіце сілаў».

У расследаванні адзначаецца, што расейскія ўлады з 2012 года рэгулярна выкарыстоўваюць «кансервы» – загадзя нарыхтаваныя запісы сустрэчаў Пуціна з падначаленымі, што дазваляе яму неўзаметку знікаць з поля зроку расейцаў. Яны заўважаныя прынамсі ў сакавіку 2015-га, у жніўні 2017-га, у лютым 2018-га і ў верасні 2021-га гадоў.

Паводле «Проекту», з узростам Пуцін пачаў праяўляць цікавасць да нетрадыцыйнай медыцыны. Нібыта прымае пантавыя ванны – з крыві маладых рагоў алтайскіх аленяў, якая нібыта павінна амалоджваць.

Таксама Пуцін усё часцей наведвае ЦКБ у маскоўскім раёне Кунцава, дзе яго назірае «аддзяленне персанальных дактароў». Яны суправаджаюць яго ў паездках і лятаюць у ягоныя рэзідэнцыі. Гэтак, журналісты прыйшлі да высновы, што ў 2016–2017 гадах Пуціна ў сярэднім суправаджалі пяць лекараў, але часам колькасць медыкаў «драматычна» павялічвалася. Напрыклад, у лістападзе 2016-га Пуцін не з’яўляўся на публіцы пяць дзён – і ў гэты перыяд у сочынскі санаторый «Русь» засяліліся адразу 12 медыкаў.

Сярод спецыялістаў, якія суправаджаюць Пуціна апошнім часам, ёсць і хірург Яўген Селіванаў, які спецыялізуецца на анкалагічных хваробах і праблемах шчытападобнай залозы ў старых людзей. Менавіта з адпаведнай аперацыяй «Проект» звязвае знікненне прэзідэнта РФ на ізаляцыю ў 2021 годзе.

Абноўлена
Расейскі апазіцыянер Навальны ў судзе: «Лукашэнка – духоўны бацька Пуціна»
2022.02.15 16:23

ПС belsat.eu

Стужка навінаў