Для фінансавання прапаганды Лукашэнка павысіў падатак на інтэрнэт


Аляксандр Лукашэнка сваім указам № 131 «Аб развіцці сродкаў масавай інфармацыі» ад 31 сакавіка павысіў падатак на інтэрнэт.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: АВ / Белсат

Паводле дакументу, у 2022 годзе падатак на дададзеную вартасць пры рэалізацыі паслуг электрасувязі па-ранейшаму складзе 25 %, а вось ПДВ пры рэалізацыі паслуг перадачы звестак (інтэрнэту) цяпер будзе 26 %.

Дадатковы 1 % падатку на інтэрнэт пойдзе на фінансаванне дзяржаўных медыяў.

Афіцыйна паведамляецца, што ўказ «Аб развіцці сродкаў масавай інфармацыі» дазволіць «забяспечыць устойлівае эканамічнае становішча нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі, вытворчасць у неабходным аб’ёме якаснага беларускага кантэнту».

ПС belsat.eu

Стужка навінаў