Затрымалі падпалкоўніка КДБ і капітана Генштабу, якія злівалі звесткі пратэставым тэлеграм-каналам


Будынак КДБ у Менску.
Фота: wikimapia.org

У эфіры тэлеканалу ОНТ паказалі фільм «Аперацыя КДБ «Манкурты». У ім сярод іншага паведамілі пра затрыманне прадстаўнікоў сілавых ведамстваў, якія злівалі звесткі пратэстоўцам.

Hавiны
Чарговы зліў: у сеціве з’явіўся запіс меркавана Наталлі Эйсмант з чыноўнікам адміністрацыі
2020.11.30 22:40

У фільме сцвярджаюць, што злітыя ў сеціва тэлефонныя размовы Наталлі Эйсмант з Мікалаем Латышонкам, памочнікам Аляксандра Лукашэнкі, і кіраўніком хакейнай федэрацыі Дзмітрыем Баскавым нібыта былі следчым эксперыментам, інсцэнізацыяй. Чаму інсцэнавалі менавіта гэтыя размовы, не паведамляецца.

У перадачы размоваў высокапастаўленых чыноўнікаў Сцяпану Пуцілу абвінавацілі падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча, які нібыта не ведаў пра інсцэнізацыю і перадаваў аўдыязапісы размоваў тэлеграм-каналам. Сцвярджаецца, што Храловіч прасіў Пуцілу пра бяспечны вываз з краіны ў абмен на нейкую новую «сакрэтную» інфармацыю.

Вываз арганізоўваў нібыта былы спецназавец Ігар Макар, але выканаўцаў затрымалі. Сярод затрыманых называюць ветэрана «Алмазу», падпалкоўніка Вячаслава Сідаракіна, які, паводле «Нашай Нівы» знік 9 лютага і знайшоўся ў СІЗА КДБ. Роля Сідаракіна і ягоныя сувязі з астатнімі фігурантамі прапісаная ў фільме няўцямна.

Абноўлена
«ByPol»: падчас вясновых пратэстаў улады плануюць выкарыстоўваць вайскоўцаў Мінаабароны для аховы аб’ектаў
2021.03.15 12:57

Таксама ў эфіры ОНТ паведамілі, што арыштавалі капітана Дзяніса Урада, які 14 сакавіка на дзяжурстве на пасту спецсувязі Генштабу сфатаграфаваў сакрэтны ліст ад міністра ўнутраных справаў міністру абароны, верагодна, дакумент аб ахове сілавых будынкаў на 25 сакавіка. Копію дакументу афіцэр «адправіў польскаму тэлеграм-каналу».

Супраць капітана Урада і падпалкоўніка Храловіча пачатыя крымінальныя справы за нібыта здраду радзіме.

Сцяпан Пуціла і Ігар Макар пакуль ніяк не пракаментавалі фільму і не расказалі сваёй версіі падзеяў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў