Затрыманаму ў Горадні журналісту Анджэю Пачобуту прад'явілі абвінавачанне


Журналісту Анджэю Пачобуту прад’явілі абвінавачанне ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай і іншай сацыяльнай варожасці або розні паводле артыкула 130 Крымінальнага кодэксу.

Андрэй Пачобут. Крыніца: Znadniemna.pl

Па гэтаму артыкулу яму можа пагражаць ад 5 да 12 гадоў зняволення.

Анджэй Пачобут быў затрыманы ў межах крымінальнай справе за распальвання нянавісці, якая была ўзбуджаная ў дачыненні да кіраўніцы незарэгістраванага Саюзу палякаў у Беларусі Анджэлікі Борыс і іншых сябраў арганізацыі.

Hавiны
Да гарадзенскага журналіста Анджэя Пачобута зранку прыйшлі сілавікі
2021.03.25 09:01

Раніцай 25 сакавіка ў кватэру Анджэя прыйшлі з ператрусам каля васьмі чалавек. Сілавікі забралі ўсю тэхніку, два ноўтбукі і жорсткія дыскі, сем старых тэлефонаў. Таксама канфіскавалі бэйджы з канферэнцый, літаратуру на польскай мове, усе польскамоўныя дакументы, уключаючы паперы дачкі, узнагароды з GrandPress.

Пасля журналіста даставілі з Горадні ў Менск у Цэнтральны апарат Следчага камітэту, дзе яго апыталі.

Цяпер Анджэй знаходзіцца ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

Hавiны
Еўразвяз патрабуе вызвалення прадстаўнікоў Саюзу палякаў і ўсіх палітвязняў
2021.03.25 17:17

АД, belsat.eu

Стужка навінаў