У Берасці вынеслі прысуд за пудзіла Лукашэнкі. Гэта была крымінальная справа


У судзе Маскоўскага раёну Берасця 1 красавіка прагучаў прысуд у справе пра пудзіла Лукашэнкі. Пракурор прасіў 3 гады «хіміі», суддзя Іна Клышпач такое ж рашэнне і вынесла.

Андрэй Колас, Вольга Завадская і Юлія Бодак (злева направа) у судзе.
Фота: Белсат

Дзвюх жанчын і мужчыну вінавацілі паводле артыкулу 339 КК («Хуліганства, здзейсненае групай асобаў»). Гэтае хуліганства заключалася ў тым, што яны вырабілі пудзіла, падвесілі яго і суправадзілі надпісамі «Скраў галасы» і «Судзіў невінаватых».

У выніку Вольга Завадская і Юлія Бодак (абедзве прызнаныя палітычнымі вязнямі) атрымалі па 3 гады «хатняй хіміі», а Андрэй Колас – 3 гады калоніі-пасялення.

Юлія Бодак кажа, што зрабілі пудзіла, бо дзяржава не пакінула іншай магчымасці на мірны пратэст, а мірыцца з несправядлівасцю, з гвалтам яна не магла. Жанчына не згодная з вынесеным прысудам.

– Я лічу прысуд несправядлівым, неапраўданым, высмактаным з пальца. Ёсць указка палітычныя справы асуджаць паводле максімальнай шкалы, так што наш лёс першапачаткова быў вызначаны. Тое, што я зрабіла, – адміністратыўнае парушэнне (можа, забруджанне навакольнага асяроддзя), але ніяк не крымінальны пераслед, – сказала ў размове з «Белсатам» Юлія Бодак.

АС, belsat.eu

Стужка навінаў