Міліцыя спыніла адміністратыўную справу супраць фатографа за Масленіцу з сябрамі


Масленіца ў Сяргея Гапона.
Фота: Sergei Gapon / Facebook

Вядомы фатограф і нарадзінец Крэва Сяргей Гапон паведаміў, што супраць яго спынілі адміністрацыйную справу за святкаванне Масленіцы.

14 сакавіка Сяргей Гапон запрасіў да сябе на радзіму гасцей, каб адсвяткаваць Масленіцу, абяцаў добрае надвор’е і бліны. Развітанне з зімой адзначалі на ягоным падворку.

Завітала і раённая міліцыя з позваю для дачы пісьмовых тлумачэнняў паводле артыкулу 24.23 КаАП за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Цяпер стала вядома, што справу спынілі.

«Добрая навіна! З сябрамі ўжо пачалі абмяркоўваць, каўбасу якога мясакамбінату лепш пакласці ў перадачку, але акурат учора атрымаў ліст з міліцыі, што «блінная» адміністратыўная справа супраць мяне спыненая праз адсутнасць злачынства», – паведаміў фатограф у Facebook.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў