Беларускі аператар мабільнай сувязі «А1» распавёў у Twitter пра атакі на серверы кампаніі.
Уважаемые абоненты! В настоящее время наблюдаются трудности с доступом в интернет по сети фиксированной связи А1 в связи с DDoS-атакой, совершаемой на DNS-сервера компании.
— А1 Беларусь (@a1belarus) April 1, 2021
«Паважаныя абаненты! Цяпер назіраюцца цяжкасці з доступам у інтэрнэт праз сетку фіксаванай сувязі «А1» праз DDoS-атаку, якая здзяйсняецца на DNS-серверы кампаніі», – гаворыцца ў паведамленні.
У кампаніі адзначылі, што тэхнічныя адмыслоўцы «А1» робяць усе неабходныя захады для нейтралізацыі DDoS-атакі і працуюць над аднаўленнем працы сэрвісу.
Кампанія абяцае паведаміць пра аднаўленне карэктнага доступу, «як толькі гэта стане магчымым».
МГ belsat.eu