Замест мядовага месяца – барацьба за Кіеў. Хто ідзе ў войска тэрытарыяльнай абароны


Карэспандэнт «Белсату» некалькі дзён назіраў, як адзін з батальёнаў тэрытарыяльнай абароны Кіева прымае добраахвотнікаў. Са словаў нашага калегі, плынь гатовых ваяваць за радзіму ўзмацняецца штодня, аднак людзей без вайсковага досведу намагаюцца не браць. Кожны добраахвотнік падпісвае кантракт, атрымлівае рыштунак, зброю і выконвае функцыю, максімальна дапасаваную да ягонага досведу.

«Прыходзіць як моладзь ад 19 гадоў, так і пенсіянеры. Жанчыны і мужчыны, ветэраны АТА. Пачаткоўцы выконваюць простыя і руцінныя заданні, людзей з баявым досведам адпраўляюць на блокпасты па ўсім Кіеве, даручаюць патруляваць вуліцы, знаходзіць і абясшкоджваць дыверсійна-разведвальныя групы ворага», – перадае карэспандэнт «Белсату».

Кіеў, Украіна.
Фота: МП / Белсат
Кіеў, Украіна.
Фота: МП / Белсат
Кіеў, Украіна.
Фота: МП / Белсат
Кіеў, Украіна.
Фота: МП / Белсат
Кіеў, Украіна.
Фота: МП / Белсат
Кіеў, Украіна.
Фота: МП / Белсат
Кіеў, Украіна.
Фота: МП / Белсат
Кіеў, Украіна.
Фота: МП / Белсат
Кіеў, Украіна.
Фота: МП / Белсат
Ярына Арыева і Святаслаў Фурсін ажаніліся ў першы дзень нападу Расеі на Украіну, а замест мядовага месяца адразу ж далучыліся да тэрытарыяльнай абароны Кіева, Украіна.
Фота: МП / Белсат
Кіеў, Украіна.
Фота: МП / Белсат
Кіеў, Украіна.
Фота: МП / Белсат
Кіеў, Украіна.
Фота: МП / Белсат
Кіеў, Украіна.
Фота: МП / Белсат

Вайна Расеі супраць Украіны трывае з 24 лютага . Сёння, 1 сакавіка, на шосты дзень вайны, расейскія войскі ўшчыльную падышлі да Харкава, Херсону, Марыупалю.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін афіцыйна заявіў, што з дапамогаю вайны намагаецца змяніць палітычнае кіраўніцтва ва Украіне.

Афіцыйных звестак пра колькасць загінулых вайскоўцаў з абодвух бакоў няма. Але, гледзячы на відэа знішчанай расейскай тэхнікі, можна меркаваць, што акупацыйныя войскі РФ нясуць вялікія, у тым ліку і чалавечыя страты.

Фота
Без хлеба і каўбасы. Як выглядаюць кіеўскія крамы
2022.03.01 01:08

Саша Альтэр belsat.eu

Стужка навінаў