«Тэрор супраць гораду, тэрор супраць Украіны». Як Харкаў перажыў атаку крылатымі ракетамі


1 сакавіка расейскія войскі атакавалі Харкаў, пад удар патрапілі будынкі ў цэнтры гораду і цэнтральная плошча.

Харкаў, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат

«Крылатай ракетаю па Харкаве ўдарылі з Белгараду. Гэта тэрор супраць гораду, тэрор супраць Харкава, тэрор супраць Украіны. На плошчы ў цэнтры гораду не было вайсковых цэляў. Ніхто не прабачыць, ніхто не забудзе», – заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў відэазвароце.

Харкаў, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат
Харкаў, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат
Харкаў, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат

«Абстрэлы жылых дамоў і цывільнага насельніцтва 1 сакавіка набылі дакладныя прыкметы генацыду. Вораг зноў парушыў усе агульначалавечыя прынцыпы гуманізму, ажыццявіўшы чарговае злачынства супраць мірнага ўкраінскага народу. Агрэсар 1 сакавіка ўжыў забароненую ўсімі міжнароднымі канвенцыямі зброю, у прыватнасці – касетныя авіябомбы, якія выбухалі ў жылых масівах Шаўчэнкаўскага і Кіеўскага раёнаў, дзе няма ніякай вайсковай інфраструктуры», – сказаў старшыня Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Алег Сынэгубаў у эфіры ўкраінскага тэлеканалу «24».

Фота
Замест мядовага месяца – барацьба за Кіеў. Хто ідзе ў войска тэрытарыяльнай абароны
2022.03.01 18:04

Вайна Расеі супраць Украіны ідзе з 24 лютага . Сёння, 1 сакавіка, на шосты дзень вайны, расейскія войскі ўшчыльную падышлі да Харкава, Херсону, Марыупалю.

На фоне вайны Украіна афіцыйна атрымала статус краіны – кандыдаткі ў Еўрапейскі Звяз.

Харкаў, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат
Харкаў, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат
Харкаў, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін афіцыйна заявіў, што з дапамогаю вайны намагаецца змяніць палітычнае кіраўніцтва ва Украіне.

Афіцыйных звестак пра колькасць загінулых вайскоўцаў з абодвух бакоў няма. Але гледзячы на відэа знішчанай расейскай тэхнікі, можна меркаваць, што акупацыйныя войскі РФ нясуць вялікія, у тым ліку і чалавечыя страты.

Харкаў, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат
Харкаў, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат
Харкаў, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат
Харкаў, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат
Харкаў, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат
Харкаў, Украіна. 1 сакавіка 2022 года.
Фота: ПД / Белсат

Вайна Расеі супраць Украіны ідзе з 24 лютага . Сёння, 1 сакавіка, на шосты дзень вайны, расейскія войскі ўшчыльную падышлі да Харкава, Херсону, Марыупалю.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін афіцыйна заявіў, што з дапамогаю вайны намагаецца змяніць палітычнае кіраўніцтва ва Украіне.

Афіцыйных звестак пра колькасць загінулых вайскоўцаў з абодвух бакоў няма. Але гледзячы на відэа знішчанай расейскай тэхнікі, можна меркаваць, што акупацыйныя войскі РФ нясуць вялікія, у тым ліку і чалавечыя страты.

Чытайце таксама:

Вайна ва Украіне: куды ўцякаць і дзе ратавацца?

Як дапамагчы сабе і дзецям, калі вельмі страшна? Парады псіхатэрапеўта

Калектыўная адказнасць: ці мусяць беларусы адчуваць віну і сорам перад украінцамі?

«Ужо ўсе слёзы выплакала». Як працуе цэнтр дапамогі ўкраінцам у цэнтры Варшавы

belsat.eu

Стужка навінаў