«Маральны выбар не позна зрабіць яшчэ сёння». Вадзім Пракоп'еў звярнуўся да вайскоўцаў РБ


Рэстаратар Вадзім Пракоп’еў, які выказаў гатовасць ваяваць за Украіну, запісаў разам з беларускімі добраахвотнікамі зварот да вайскоўцаў Узброеных сілаў РБ.

«9 жніўня 2020 года ў нашай краіне захапілі ўладу. Вы і мы сталі закладнікамі гэтага захопу. Вас збіраюцца сёння адправіць на вайну, якую вядзе Пуцін. Гэта ніякая не спецаперацыя па дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі Украіны – Украіна змагаецца за сваю свабоду. Гэта Вялікая Айчынная вайна для ўкраінцаў!» – кажа ў звароце Вадзім Пракоп’еў.

«У 2020 годзе вам цяжка было зрабіць маральны выбар – гэты маральны выбар не позна зрабіць яшчэ сёння. Вы ведаеце, што рабіць. Беларусы, вайскоўцы Рэспублікі Беларусь, пераходзьце на наш бок – тут таксама беларусы», – заклікаў ён.

Яшчэ адзін з беларускіх добраахвотнікаў заклікаў беларускіх вайскоўцаў заставацца ўдома, а калі загоняць-такі ваяваць ва Украіну – здавацца ў палон.

«Украінскія ўлады будуць ставіцца да вас не як да ваеннапалонных. Вы будзеце мець магчымасць атрымаць палітычны прытулак ва Украіне ці ў іншай краіне Еўропы. Хлопцы, мы на правільным баку. Зрабіце таксама свой правільны выбар! Жыве Беларусь!» – сказаў добраахвотнік.

28 лютага Вадзім Пракопʼеў заявіў, што ён разам з іншымі беларускімі добраахвотнікамі застаецца ва Украіне і гатовы ваяваць за яе свабоду і незалежнасць.

Hавiны
Вадзім Пракоп’еў гатовы ваяваць за Украіну
2022.02.28 19:47

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў