«Абедзве мае дачкі на Акрэсціна». На антываенных акцыях 28 лютага затрымалі больш за 60 беларусаў


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе пра 61 затрыманне падчас антываенных акцый 28 лютага ў Менску ды іншых гарадах Беларусі.

Паведамляецца, што ў Менску была затрыманая экс-дацэнтка лінгвістычнага ўніверсітэту Наталля Дуліна. У 2020 годзе яна была звольненая з ВНУ за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Увосень брала ўдзел у страйках ва ўніверсітэце. У кастрычніку 2020 года правяла за кратамі 14 содняў.

У Віцебску затрымалі 18 чалавек. На віцебскім чыгуначным вакзале затрымлівалі рэдактара «Народных навінаў Віцебску» Сяргея Серабро: праз некалькі гадзін яго адпусцілі, але забралі тэлефон. Актывіста Уладзіміра Булаўскага пакаралі 15-дзённым арыштам.

Пра затрыманне сваіх дачок паведаміла сястра палітвязня Паўла Севярынца Ганна.

Стала вядома, што ў Магілёве быў затрыманы і асуджаны на 12 содняў журналіст Алесь Сабалеўскі.

Спісы затрыманых удакладняюцца і абнаўляюцца. 1 сакавіка працягваюцца суды над затрыманымі ў дзень так званага рэферэндуму. «Вясна» паведамляе, што 55 чалавек ужо кінулі за краты.

Паводле праваабаронцаў, 27 лютага былі затрыманая больш за 730 чалавек.

Hавiны
Міліцыянты ў дзень «рэферэндуму» схапілі 800 чалавек
2022.02.28 11:12

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў