У Лідзе затрымалі, а пазней вызвалілі журналістку Вольгу Быкоўскую

У Лідзе затрымалі журналістку Вольгу Быкоўскую, пра гэта ў Facebook паведаміў журналіст Паўлюк Быкоўскі.

Журналістка БелаПАН Вольга Быкоўская з 18 студзеня асвятляла крымінальны працэс над актывістам Вітольдам Ашуркам. Пасля таго, як суддзя агучыў прысуд актывісту, людзі ў зале пракрычалі «Ганьба» і «Жыве Беларусь». За гэта распачалі адміністратыўную справу, некаторых пакаралі.

Вольга Быкоўская. Фота: Мілана Харытонава / «Белсат»

Вольгу Быкоўскую 1 сакавіка выклікалі на суд над журналістам з Ліды Юрыем Дзешуком. Вольга прыехала на суд у якасці сведкі, але паведаміла пра затрыманне.

Праз некалькі гадзінаў Вольгу Быкоўскую вызвалілі, паведаміў Паўлюк Быкоўскі.

«Ледзь не афармлялі ўжо. Але кіраўніцтва вывучыла пасведчанне, маёр Рабушка, які злавіў каля суда, прынёс прабачэнні і адпусціў. Яўген Лукашэвіч затрыманы», – напісаў у сваім Facebook Паўлюк Быкоўскі.

Адвакаты Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай абскардзілі вырак журналісткам

СК belsat.eu

Hавiны