Ціханоўскі пра палітычныя выракі: «Частка з гэтых асуджаных потым сама стане Аўтуховічамі»


Блогер Сяргей Ціханоўскі, які ўжо дзясяты месяц сядзіць за кратамі, даслаў ліст журналістцы TUT.by. Муж экс-кандыдаткі на прэзідэнцтва Святланы Ціханоўскай пракаментаваў палітычна матываваныя прысуды.

«Я бачу ў навінах выракі судоў для блогераў, актывістаў і журналістаў. Хлусня і несправядлівасць спараджаюць узлаванасць і негатыў. Незразумела, на што спадзяюцца ўлады, бо ў сярэднім прысуды па 3 гады, і праз пару гадоў сотні нявінна асуджаных выйдуць на волю. Усе іхныя гісторыі зноў будуць агучаныя. І калі на фоне гэтых прысудаў не з’явяцца новыя Аўтуховічы, то частка з гэтых асуджаных потым жа сама стане Аўтуховічамі», – мяркуе Сяргей Ціханоўскі.

Ціханоўскі згадаў беларускіх партызанаў падчас вайны супраць Расеі 1654–1667 гадоў. Гэты рух узнік у адказ на гвалт. Ён лічыць, што падзеі, якія цяпер маюць месца ў Беларусі, таксама прывядуць да супраціву і дыверсіяў. Блогер адзначае, што беззаконнем і гвалтам дзяржава зруйнавала саму сябе, але верыць у перамены да лепшага.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў