Не менш як 102 чалавекі асудзілі ў «палітычных» крымінальных справах у лютым


17-гадоваму хлопцу з эпілепсіяй Мікіту Залатарову далі 5 гадоў калоніі за «масавыя беспарадкі». Дзмітрый Карнееў (злева), Мікіта Залатароў (у цэнтры) і Леанід Кавалёў (справа). Гомель. 22 лютага 2021 года.
Фота: ЛШ / Белсат

Праваабарончы цэнтр «Вясна» падсумаваў звесткі пра суды ў крымінальных справах палітычнага кірунку, якія адбыліся ў лютым.

Паводле звестак «Вясны», у палітычна матываваных справах пакаралі не менш як 102 чалавекі: 88 мужчынаў і 14 жанчын.

Асудзілі трох няпоўнагадовых хлопцаў: Мікіту Залатарова – на 6 гадоў, Віталя Прохарава і Дзмітрыя Стрыжака – на 2 гады.

Часцей за ўсё асуджаныя атрымлівалі пазбаўленне волі (49 чалавек). 26 чалавек атрымалі тэрміны «хіміі», 21 – «хатняй хіміі». Тройчы суды каралі пратэстоўцаў штрафамі, столькі ж – арыштамі.

Большасць людзей (39) асудзілі паводле артыкулу 342 («Арганізацыя і рыхтаванне групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»), 17 чалавек пакаралі паводле арт. 369 («Знявага прадстаўніка ўлады»), 15 – паводле 364 («Гвалт ці пагроза ўжывання гвалту над супрацоўнікам органаў унутраных справаў»), 12 – паводле 293 («Масавыя закалоты»), 11 – паводле 339 («Хуліганства»).

За гвалт сілавікоў у паслявыбарчы час пакуль не завялі ніводнай крымінальнай справы.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў