Каля пасольства Кубы затрымалі менчука з пнеўматычным пісталетам. МУС: ён пагражаў міліцыянту


Раніцай 27 лютага ў акно КПП пасольства Кубы ў Менску пастукаўся мужчына. Ён нібыта накіраваў пісталет на супрацоўніка Дэпартаменту аховы, які быў знутры, паведамляе прэсавая служба МУС.

Міліцыянт самастойна затрымаў 37-гадовага мужчыну. Той распавёў, што купіў пнеўматычны пісталет для самаабароны ў гандлёвым цэнтры. Пагражаць міліцыянту ён не збіраўся – проста хацеў прадэманстраваць зброю і не ведаў, што ён каля пасольства. Мянчук быў цвярозы.

Гэтаму выпадку дадуць прававую ацэнку. МУС акцэнтуе ўвагу, што мужчына нідзе не працуе, а раней неаднаразова прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці за ўдзел у мітынгах.

ЯП belsat.eu

 

Стужка навінаў