Былога прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі асудзілі за карупцыю


Суд у Францыі прызнаў былога прэзідэнта краіны вінаватым у карупцыі і прысудзіў яму 3 гады пазбаўлення волі, з іх 2 гады – умоўна. Пры гэтым дзяржаўнае абвінавачванне патрабавала для палітыка 4 гады турэмнага зняволення, з іх два – умоўна, паведамляе выданне «Le Monde».

Нікаля Сарказі абвінавацілі ў карупцыі. Падставай для абвінавачвання сталі перахопленыя размовы Нікаля Сарказі з адвакатам Т’еры Эрзогам (Thierry Herzog). Паводле следства, былы прэзідэнт краіны абяцаў прадстаўніку Касацыйнага суда Жыльбэру Азібэру (Gilbert Azibert) прэстыжную пасаду ў Манака ў абмен на інфармацыю пра расследаванне справы аб незаконным фінансаванні перадвыбарчай кампаніі ў 2007 годзе.

Нікаля Сарказі.
Фота: elysee.fr

Пракурор запатрабаваў для былога прэзідэнта краіны 4 гады турэмнага зняволення, з якіх 2 гады – умоўна. Але суд прысудзіў Сарказі 3 гады, з якіх 2 – умоўна. За кратамі з такімі ж прысудамі апынуліся адвакат Т’еры Эрзог і суддзя Жыльбэр Азібэр.

Нікаля Сарказі мае намер абскарджваць прысуд.

Сарказі займаў пасаду прэзідэнта Францыі з 2007 да 2012 года.

ВІДЭА
Ці Францыя стане пасярэдніцаю ў беларускім крызісе?
2020.10.02 08:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў