Беларусь стварыла сваю ракету для «Паланэзу». Ёй можна страляць на 300 кіламетраў


РСЗА «Паланэз».
Фота: «Ваяр»

Беларускія вайскоўцы праводзяць выпрабаванні ўласнай ракеты для рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Паланэз». Пра гэта ў эфіры ОНТ заявіў старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэту Дзмітрый Пантус.

«Гэта галоўны кірунак, якім на сённяшні дзень займаецца Дзяржваенпрам, і ў бліжэйшы час на тэрыторыі замежнай дзяржавы адбудзецца чарговы этап выпрабаванняў. Наземныя выпрабаванні адбыліся паспяхова – мы верым, што ў нас усё атрымаецца», – спадзяецца Дзмітрый Пантус.

Раней Дзяржваенпрам анансаваў на 2021 год стварэнне ракеты для «Паланэзу», якой можна страляць на 300 кіламетраў.

РСЗА «Паланэз» Беларусь стварыла супольна з Кітаем. Ранейшая ракета была кітайскай вытворчасці.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў