«Абавязкова трэба ўсіх паставіць у роўныя ўмовы». Лукашэнка патрабуе караць атрымальнікаў заробкаў у капэртах


На сённяшняй нарадзе с кіраўніком Камітэту дзяржкантролю Васілём Герасімавым Аляксандр Лукашэнка выказаў занепакоенасць наконт заробкаў у капэртах, перадае «Пул Первого».

Лукашэнка сцвярджае, што да яго звяртаюцца асобныя бізнесоўцы, якія скардзяцца, што ў іншых фірмах існуе практыка заробкаў у капэртах. На думку Лукашэнкі, трэба «раз і назаўсёды» спыніць гэта, каб ніколі «гідра тая галаву ў нас не падняла».

«Нам трэба, відаць, увесці і адказнасць тых, хто бярэ гэтыя грошы ў капэртах. Тады яны перастануць браць. А перастануць браць – і жаданне плаціць меншае будзе. Таму абавязкова трэба ўсіх паставіць у роўныя ўмовы», – мяркуе Лукашэнка.

Hавiны
«Жорсткае пакаранне»: Лукашэнка выказаўся пра заробкі ў канвертах
2021.01.21 16:26

Раней кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка распавёў, што высокія чыноўнікі ў Беларусі атрымліваюць у капэртах мінімум па 600 еўраў на месяц. Такія грошы браў і ён сам.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў