Зміцер Папоў, асуджаны па «справе Ціханоўскага», абвясціў галадоўку ў гомельскім СІЗА


Палітзняволены Зміцер Папоў, асуджаны на 16 гадоў турмы па «справе Ціханоўскага», абвясціў галадоўку ў гомельскім СІЗА, паведамляе «Новы Час».

Дзмітрый Папоў.
Фота: spring96.org

Грамадзянін Расеі Дзмітрый Папоў быў мадэратар сацсетак «Краіны для жыцця». З беларускімі пратэстамі раней звязаны не быў, а ў Расеі кіраваў ультрапатрыярхальным праектам «Мужское государство» і праектам дэананімізацыі сілавікоў «Сканер». Як ён пазнаёміўся і пачаў супрацоўнічаць з Сяргеем Ціханоўскім, невядома.

Дзмітрый знік увечары 4 чэрвеня 2020 года, а да знікнення запісаў відэа, у якім сказаў, што яго шукаюць міліцыянты і хочуць прыцягнуць у крымінальнай справе «ці то за забойства, ці то за нашэнне зброі». Спачатку яго затрымалі ў межах адміністратыўнай справы і арыштавалі на 15 содняў, а толькі потым выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

У снежні мінулага году былі агучаныя прысуды па «справе Ціханоўскага». Дзмітрыю Папову прысудзілі 16 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Hавiны
Амаль 500 расейцаў трымаюць у беларускіх турмах. З іх як мінімум 11 – за пратэсты ў жніўні 2020 года
2022.01.19 09:56

АД, belsat.eu

Стужка навінаў