У Літве перахапілі беларускія цыгарэты на € 2,5 мільёна. Іх перавозілі ў грузавых вагонах


У канцы студзеня Дзяржаўная памежная служба Літвы перахапіла некалькі партыяў кантрабандных беларускіх цыгарэтаў. Усяго памежнікі знайшлі амаль 750 тысяч пачкаў.

Цыгарэты перавозілі ў грузавых цягніках.

Беларускія цыгарэты былі знойдзеныя ў цягніках у Літве.
Фота: pasienis.lt

Гэтак, 20 студзеня ў Панявежы памежнікі знайшлі ў вагонах прыпаркаванага грузавога цягніка 226,5 тысячы пачкаў беларускіх цыгарэтаў. Яны былі загорнутыя ў бляшаныя лісты і схаваныя пад каменнаю дробкаю. Кошт цыгарэт, увезеных у Літву, складае больш за € 805 тысячаў.

Памежнікі затрымалі трох грамадзянаў Беларусі і літоўца. Усіх узялі пад варту на тэрмін ад 15 дзён да 2 месяцаў.

Беларускія цыгарэты былі знойдзеныя ў цягніках у Літве.
Фота: pasienis.lt
Беларускія цыгарэты былі знойдзеныя ў цягніках у Літве.
Фота: pasienis.lt

21 студзеня памежнікі і работнікі Літоўскай чыгункі праверылі вагоны грузавога цягніка, які прыбыў з Беларусі. Яны ўжо мелі інфармацыю, што ў цягніку можа быць схаваны кантрабандны груз. Гэтыя звесткі пацвердзіліся: у пяці вагонах са шчэбенем былі знойдзеныя пакеты, загорнутыя ў лісты бляхі. Памежнікі знайшлі 175 тысяч пачкаў цыгарэтаў «Fest» і «Minsk Capital QS» з беларускімі маркамі. Кошт такога грузу ў Літве складае больш за € 622 тысячы.

Беларускія цыгарэты былі знойдзеныя ў цягніках у Літве.
Фота: pasienis.lt
Беларускія цыгарэты былі знойдзеныя ў цягніках у Літве.
Фота: pasienis.lt

Яшчэ адну кантрабанду знайшлі 26 студзеня, калі памежнікі агледзелі вагоны цягніка, які рухаўся з Беларусі са шчэбенем. У іх знайшлі 643 заводскія скрыні беларускіх цыгарэтаў, усяго 321,5 тысячы пачкаў.

Агульны кошт усіх канфіскаваных у Літве грузаў складае больш за € 2,5 мільёна.

Артыкулы
«Пагроза выбуху была наўмысна хлуслівая». ІКАО працягне расследаванне пасадкі самалёта «Ryanair» у Менску
2022.02.01 12:35

АД, belsat.eu

Стужка навінаў