У Беларусі завялі крымінальную справу на суддзю, які адмовіў у экстрадыцыі Сцяпана Пуцілы


Генеральная пракуратура Беларусі завяла крымінальную справу на суддзю Акруговага суда Варшавы Дар’юша Лубоўскага. Яго вінавацяць у распальванні нацыянальнай і сацыяльнай варожасці.

Дарыюш Лубоўскі, суддзя Акруговага суда Варшавы. Варшава, Польшча. 26 студзеня 2022 года.
Фота: Белсат

Суддзя Дар’юш Лубоўскі 26 студзеня разгледзеў пазоў Беларусі аб экстрадыцыі заснавальніка сеткі каналаў «Nexta» Сцяпана Пуцілы. У Беларусі супраць яго распачалі справу паводле дзесяці крымінальных артыкулаў.

Падчас паседжання ён выступіў з моцнаю прамоваю, дзе заявіў, што ў Беларусі не існуе судовай сістэмы, і сказаў, што «нельга выдаць чалавека толькі за тое, што гэтага хоча псіхапатычны дыктатар».

У Генпракуратуры заявілі, што суддзя падчас пасяджэння «публічна распаўсюдзіў заведама недакладную інфармацыю, накіраваную на распальванне нацыянальнай і сацыяльнай варожасці, абразіў і абгаварыў найвышэйшых службовых асобаў Рэспублікі Беларусь», назваўшы такія дзеянні афіцыйнай службовай асобы непрафесійнымі.

Артыкулы
Суд у Варшаве адмовіўся выдаваць у Беларусь заснавальніка «Nexta»
2022.01.26 14:48

АД, belsat.eu

Стужка навінаў