Настаўніца Ганна Севярынец напісала рэп «Беларусіца». Відэа


«І ў ім ёсць безліч адсылак да беларускіх кніжак і адна граматычная памылка», – піша выканаўца пра кліп.

Ганна Севярынец – вядомая настаўніца расейскай і беларускай моваў, звольненая за «Верш пра Колю», пісьменніца і лаўрэатка прэміі «Гліняны Вялес», літаратуразнаўца і даследчыца беларускай літаратуры, сястра зняволенага сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца, блогерка і журналістка, а цяпер і рэперка.

Аўдыё асобна ад кліпу ёсць на шэрагу папулярных онлайн-пляцовак.

У песні яна вывучае класіку беларускай літаратуры са «школьніцай» Ульянаю Паўловіч з гурта «Atesta» і «студэнтам» MC Стэфанам Данэйкам. Ідэя праекту («рабіць нечаканае і рабіць так, як не робіць ніхто») прыйшла Алесю Плотку, таксама вядомаму як Baisan. Аранжаванне і вытворчасць зладзіў Аляксей Паўловіч, кліп анімавала мастачка mus4getes.

«Дасведчаныя людзі кажуць, што адзін з канцэптаў рэпу «рэспект», тлумачыць Ганна Севярынец. – Для мяне наш праект мой рэспект усім, хто стварае, выкладае, чытае, слухае і глядзіць беларускае. А яшчэ вельмі важна, што палова ўдзельнікаў «Беларусіцы» школьнікі і студэнты. От ім, а таксама ўсяму беларускаму школьніцтву і студэнцтву асобны рэспект».

На Facebook спадарыня Ганна дадае: у кліпе ёсць «безліч адсылак да беларускіх кніжак і адна граматычная памылка», але па-настаўніцку прапануе зрабіць выгляд, што «яна там спецыяльна, каб вы заўважылі, выправілі і ніколі так не рабілі».

Hавiны
20+ беларускіх песень 2021 года. З кліпамі і плэйлістам
2022.01.09 11:29

АА belsat.eu

Стужка навінаў