Дзярждэпартамент ЗША загадаў вывозіць сем'і дыпламатаў з Беларусі


Дзяржаўны дэпартамент ЗША загадаў вывезці сем’і амерыканскіх дыпламатаў з Беларусі праз магчымую эскалацыю напружання вакол Украіны.

Дзярждэп таксама рэкамендуе сваім грамадзянам не ездзіць у Беларусь.

На мінулым тыдні амерыканскае вонкавапалітычнае ведамства дазволіла ад’езд дзяржаўных службоўцаў ЗША і абавязковы выезд іхных сямейнікаў з амерыканскай амбасады ў Кіеве.

31 студзеня зʼявілася інфармацыя, што амбасаду ЗША ў Менску наагул закрыюць. Крыніцы паведамілі радыё «Свабода», што МЗС Беларусі патрабуе ад амерыканскай дыпламатычнай місіі звольніць працаўнікоў з беларускім грамадзянствам.

Hавiны
Вялікая Брытанія дапускае арышт нерухомасці расейскіх алігархаў у выпадку нападу на Украіну
2022.01.30 17:53

Паведамлялі, што дыпмісію пазбавяць магчымасці нармальна працаваць, калі цяпер давядзецца скараціць беларускіх работнікаў, і, верагодна, амбасада будзе вымушаная закрыцца.

У амбасадзе ЗША ў Вільні пацвердзілі гэтую інфармацыю. Там дадалі, што калі нешта зменіцца, то інфармацыю давядуць праз афіцыйныя каналы ўраду ЗША.

Нагадаем, што прызначаную амбасадарку ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр у 2021 годзе не пусцілі ў Беларусь, яна працуе з Вільні.

Hавiны
«Рэспубліка Палессе», адказ Захаду і расейская дапамога для ЛДНР. Хронікі вайсковай эскалацыі
2022.01.31 20:00

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў