«Дзеці пішуць палітвязням». Стартаваў новы праект падтрымання палітзняволеных


Онлайн-музей лістоў палітвязняў Беларусі «Ляцяць лісты» ды ініцыятыва «Dissidentby» прэзентавалі супольны праект «Дзеці пішуць палітвязням».

Лісты палітвязням.
Фота: ТК / Белсат

У межах праекту прапануецца расказаць сваім дзецям гісторыю аднаго з больш як тысячы беларускіх палітвязняў і даць дзіцяці магчымасць напісаць невялікі ліст.

Такі ліст можна ананімна накіраваць у выглядзе фота або адсканаванага здымка на электронную пошту онлайн-музею «Ляцяць пісьмы», і неўзабаве ён з’явіцца на сайце. Пасля гэтага валанцёры праекту раздрукуюць ліст і адправяць палітзняволенаму.

Дзіцячыя лісты можна дасылаць онлайн-музею на лічбавы адрас: .

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», на дзень 1 лютага ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1004 асобы.

Артыкулы
Праваабаронца Павел Сапелка: Статус палітвязня здымае з чалавека цэтлік злачынцы
2021.11.28 07:30

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў