Былы вязень Валадаркі пра Быстрова: «Былі адчуванні, што я размаўляю са следчым»


Герой расследавання BYPOL Вячаслаў Быстроў – ахвяра ці агент ГУБАЗіК? «Белсат» адшукаў беларуса, які сядзеў разам з Быстровым у адной камеры. Мужчына сцвярджае, што той і сапраўды агент сілавікоў.

Вячаслаў Быстроў. Скрыншот: ByPol / Youtube

Па словах былога зняволенага, разам з Вячаславам Быстровым ён сядзеў у СІЗА №1 на Валадарскага, дзе апошняга лічылі «наглядчыкам» за камерай.

«Калі я патрапіў у камеру, Слава паводзіў сябе як гаспадар хаты, іншыя зняволеныя звалі яго «наглядчыкам». Не тое, каб было адчуванне, што ён супрацоўнічае з адміністрацыяй, са следчымі, іншыя вязні мне літаральна ў першыя дні пра гэта сказалі».

Сведка сцвярджае, што Быстроў увесь час заводзіў з ім размовы аб яго крымінальнай справе і на палітычныя тэмы, імкнучыся выведаць інфармацыю. Мужчына пацвярджае словы прадстаўніка BYPOL Аляксандра Азарава, што Быстрова рэгулярна выводзілі з камеры, пасля чаго ён вяртаўся назад з пакетамі з ежай.

«Гэтак жа ён пасля вяртання з яшчэ большай упартасцю пачынаў выведваць новую інфармацыю па крымінальнай справе. Прычым Слава валодаў такімі фактамі пра маю крымінальную справу, пра якія я яму не расказваў. Ён ведаў усё пра маю крымінальную справу не горш за сьледчых. Часам пры размове са Славай былі адчуванні, што я размаўляю са следчым».

Са слоў былога зняволенага Валадаркі, Быстроў пастаянна ціснуў на тое, каб сукамернікі давалі прызнальныя паказанні і супрацоўнічалі са следствам.

«Ён працаваў разам са следствам, ціснуў на зняволеных: не толькі на мяне, але і на тых, хто знаходзіўся ў маёй камеры, на тое, каб яны таксама ішлі на супрацоўніцтва са следствам, давалі прызнальныя паказанні».

У гэты ж час Вячаслаў Быстроў амаль нічога не расказваў пра сябе, але запомніўся сукамернікам тым, што быў прыхільнікам рэжыму Лукашэнкі.

Былы сукамернік Быстрова даведаўся пра яго знаходжанне на тэрыторыі Польшчы з расследавання BYPOL, чаму быў моцна здзіўлены.

«Гэта смешна, што чалавеку, які працаваў з так званымі праваахоўнымі органамі ў Беларусі, трэба даваць палітычны прытулак у Польшчы. Я лічу, што ім павінна займацца польская паліцыя за здзейсненыя ім злачынствы».

Мужчына ўпэўнены, што Вячаслаў Быстроў па-ранейшаму працуе на сілавыя структуры Беларусі, таму рэкамендуе трымацца ад яго далей.

Поўную размову з былым сукамернікам Вячаслава Быстрова можна паглядзець тут:

Hавiны
«ByPol» заявіў, што раскрыў нанятага забіць Паўла Латушку. Мы паразмаўлялі з тым, каго назвалі кілерам
2022.01.27 22:41

ВК, Belsat

Стужка навінаў