У нядзелю ў Менску затрымалі не менш за 169 чалавек


Ізалятар на Акрэсціна. Снежань 2020 года.
Фота: ТК / Белсат

Паводле інфармацыі валанцёраў, траіх чалавек шпіталізавалі, сярод іх жанчына сталага веку.

Чацвярых няпоўнагадовых адпусцілі з УУС Фрунзенскага раёну. Агулам ў Менску затрымалі не менш за 169 чалавек.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Списки задержанных», суды праходзяць цягам 72 гадзінаў з моманту затрымання. Паседжанне звычайна адбываецца ў судзе таго раёну, дзе аформілі пратакол затрымання.

Да суда затрыманыя будуць на Акрэсціна (ЦІП і ІЧУ, спісаў не даюць).

Hавiны
У Менску затрыманыя 100 чалавек, у тым ліку швейцарская журналістка
2021.01.31 15:32

Беспадстаўныя затрыманні ў Менску

Напярэдадні ў закрытых тэлеграм-чатах абмяркоўвалася магчымасць правесці пратэставую акцыю на праспекце Незалежнасці ў Менску. Імаверна, у сувязі з гэтым 31 студзеня ў цэнтры сталіцы адбыліся затрыманні. Відавочцы казалі, што ў раёне станцыі метро «Кастрычніцкая» сілавікі забіралі звычайных мінакоў.

Затрыманні адбываліся і ў іншых месцах Менску. Напрыклад, ля ізалятару на Акрэсціна сілавікі затрымалі прадзюсарку і рэжысёрку Карыну Хацкалёву, якая прыйшла сустракаць артыста камернага хору Беларускай дзяржаўнай філармоніі Дзяніса Іванова. Іваноў правёў за кратамі 6 содняў.

Імаверна, 31 студзеня ў Менску таксама былі затрыманыя два топ-менеджары інвестыцыйнага фонду «Зубр Капітал» – Мікалай Шастак і Яўген Бачышчаў.

Паводле ПЦ «Вясна», затрыманая швейцарская журналістка Люцыя Чыркі (Luzia Tschirky). Разам з ёй затрыманыя Анісія Гурская (Казлюк) і яе муж Юлій Ільюшанка. Люцыя паспела паведаміць, што яе затрымалі ў цэнтры гораду. Каля 17:00 стала вядома, што журналістку вызвалілі.

Гэта былі першыя масавыя затрыманні ў цэнтры Менску ў гэтым годзе.

МГМ Belsat.eu

Стужка навінаў