Пра шчыльную інтэграцыю Беларусі і Расеі зноў загаварыў Мядзведзеў


Намеснік кіраўніка Савету бяспекі Расеі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што ў межах так званай Саюзнай дзяржавы няма альтэрнатывы інтэграцыйнаму руху, таму інтэграцыя павінная быць больш шчыльнай, паведамляе ТАСС.

Былы прэм’ер Расеі Дзмітрый Мядзведзеў, які цяпер займае пасаду намесніка кіраўніка Савету бяспекі, заявіў, што ўвесь патэнцыял так званай саюзнай дзяржавы пакуль не выкарыстоўваецца. Таму, на ягоную думку, Беларусь і Расея мусяць займацца абʼяднаннем дзвюх эканомік у адну, у тым ліку ўвесці адзіную валюту. Але каб гэта было магчыма, неабходна, каб у Беларусі нармалізавалася сітуацыя.

Паводле Мядзведзева, Расея назірае за тым, што адбываецца ў Беларусі, але не ўмешваецца ва ўнутраныя справы краіны.

«Канстытуцыйны працэс, які абвесціў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, павінен ісці паводле ўнутранага сцэнара», – сказаў Дзмітрый Мядзведзеў.

У сваю чаргу з вуснаў Лукашэнкі за апошнія месяцы рыторыка пра Канстытуцыйныя змены і перадачу ўлады практычна знікла. Усебеларускі народны сход, да якога цяпер рыхтуюцца ўлады, паводле Лукашэнкі, мае разгледзіць галоўным чынам кірункі эканамічнага развіцця краіны.

Аналітыка
Чаму прапанова Лукашэнкі пра новую Канстытуцыю сабатуецца? Бо пытання транзіту ўлады няма ў парадку дня
2021.01.12 07:41

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў