Падчас нядзельных маршаў у Расеі затрымалі не менш за 5414 чалавек


Затрыманні ў Расеі 31 студзеня.
Фота: zaks.ru

Затрыманні адбыліся ў 89 гарадах Расеі. Больш за ўсё пратэстоўцаў хапалі ў Маскве (1653 чалавек) і Пецярбурзе (1159 чалавек), паведамляе «Ovdinfo». Агулам на 12 гадзін вядома пра 5414 затрыманых.

У нядзелю 31 студзеня людзі зноў выйшлі на вуліцы гарадоў па ўсёй Расеі ў падтрымку арыштаванага палітыка Аляксея Навальнага, а таксама супраць паліцэйскай жорсткасці і свавольства ўладаў.

Удзельнікаў пратэстаў таксама затрымлівалі ў Краснаярску (194), Ніжнім Ноўгарадзе (182), Цверы (124), Варонежы (122), Уладзівастоку (122) ды іншых гарадах.

Мітынг у падтрыманне Навальнага ў Санкт-Пецярбурзе. 31 студзеня 2021 г.
Фота: ANTON VAGANOV / Reuters / Forum

У Пецярбурзе завялі крымінальную справу паводле артыкулу аб прывядзенні ў непрыдатнасць транспартавых сродкаў або шляхоў зносінаў. У сувязі з гэтым раніцай у піцерскіх апазіцыйных актывістаў прайшлі ператрусы.

У Курску журналісту Івану Звягіну паліцыя інкрымінуе арганізацыю пратэставай акцыі. У пастарунку на яго склалі пратакол і пакінулі за кратамі на 48 гадзінаў. Паліцыянты паказалі Звягіну скрыншоты з чату, у якім ён падзяліўся спасылкаю на памятку «Як абараніць свае правы пры затрыманні на мітынгу».

Мітынг у падтрыманне Навальнага ў Санкт-Пецярбурзе. 31 студзеня 2021 г.
Фота: Vot Tak TV
Мітынг у падтрыманне Навальнага ў Санкт-Пецярбурзе. 31 студзеня 2021 г.
Фота: Vot Tak TV
Мітынг у падтрыманне Навальнага ў Санкт-Пецярбурзе. 31 студзеня 2021 г.
Фота: Vot Tak TV

МГМ Belsat.eu

Стужка навінаў