Дэпутат з Веткаўшчыны выступае за шчыльны саюз з Расеяй – з адзінай валютай і войскам


Дэпутат раённага савету дэпутатаў па Хутаранскай выбарчай акрузе № 11 Аганес Айвазбалян, які стаў дэлегатам на Усебеларускі народны сход, заявіў, што падыме пытанне інтэграцыі з Расеяй. У інтэрв’ю мясцовай раёнцы «Гoлaс Веткаўшчыны» ён заявіў, што гатовы бачыць Беларусь і Расею адзінай дзяржавай з адзінай валютай і адзіным войскам.

Дэпутат з Веткаўшчыны Аганес Айвазбалян, які стаў дэлегатам на Усебеларускі народны сход, распавёў, што падчас Усебеларускага сходу дэлегаты абмяркуюць паглыбленне інтэграцыі з Расеяй, а так званую Саюзная дзяржаву замацуюць у новай Канстытуцыі.

«У будучыні я гатовы бачыць Беларусь і Расею адзінай дзяржавай з адзінай валютай і адзіным войскам. Спадзяюся, што пасля каранціну больш актыўна пачнуць рэалізоўвацца супольныя праекты ў гандлёва-эканамічнай, энергетычнай і культурна-гуманітарнай галінах», – заявіў Айвазбалян.

Паводле яго, інтэграцыя з Расеяй павінная павысіць узровень дабрабыту брацкіх народаў.

Hавiны
«Мы вяртаемся да сталінскіх часоў». Улады рыхтуюць змены ў заканадаўства для вялікага тэрору?
2021.02.01 16:24

СК belsat.eu

Стужка навінаў